5 траўня 2024, Нядзеля, 19:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Ярашук: Сітуацыя з прафзвязамі не змянілася

2
Аляксандр Ярашук: Сітуацыя з прафзвязамі не змянілася
Александр Ярошук
Фото с сайта valery-brest-by.livejournal.com

Беларусь дрэйфуе ў бок прымусовай працы.

1 траўня ў Беларусі, як і ў многіх краінах, адзначаецца Дзень міжнароднай салідарнасці працоўных.

Паколькі ў гэтым годзе на 1 траўня прыпадае праваслаўны Вялікдзень, найбуйнейшыя прафцэнтры краіны - Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) і Беларускі кангрэс незалежных прафзвязаў (БКДП) - пастанавілі адмовіцца ад правядзення мітынгаў і дэманстрацый.

Напярэдадні Дня салідарнасці працоўных ФПБ апублікавала інфармацыю аб абароне правоў незаконна звольненых грамадзян і своечасовасці выдачы заробку. Паведамляецца, што ў 2015 годзе прававая інспекцыя працы выявіла амаль 41,5 тысячы парушэнняў працоўнага заканадаўства, 560 службовых асоб з боку наймальнікаў былі прыцягнуты да адказнасці. Практычна ўсе парушэнні пасля здолелі ліквідаваць. Працаўнікам вярнулі амаль 55,5 млрд рублёў, незаконна ўтрыманых ці не выплачаных наймальнікамі. На працы былі адноўленыя 76 незаконна звольненых работнікаў, інфармуе праўладная ФПБ.

У той жа час, паводле ацэнкі незалежнага Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафзвязаў, рэальная сітуацыя з правамі працоўных у Беларусі за мінулы год агулам не палепшылася. «Больш за тое, яна набыла дадатковую дынаміку пагаршэнняў», - заявіў БелаПАН старшыня БКДП Аляксандр Ярашук. Ён нагадаў, што ў 2015 годзе былі прынятыя дэкрэты №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» і №5 «Аб узмацненні патрабаванняў да кіроўных кадраў і работнікаў арганізацый», якія разам з дэкрэтам №29, што замацаваў сістэму тэрміновых працоўных кантрактаў, значна пагоршылі працоўныя варункі ў Беларусі, а таксама пазначылі «дрэйф краіны ў бок прымусовай працы».

«З нашага пункту гледжання, няма ніякага прагрэсу і ў тым, што тычыцца правоў прафзвязаў, - адзначыў Ярашук. - Мы па-ранейшаму не можам развівацца, ствараць новыя арганізацыі, праводзіць свае акцыі пратэсту. На нашых чальцоў па-ранейшаму ціснуць з выкарыстаннем сістэмы тэрміновых працоўных кантрактаў, нашых людзей звальняюць. З такім настроем мы сёння сустракаем 1 траўня».

Дзень міжнароднай салідарнасці працоўных быў зацверджаны Парыжскім кангрэсам Другога інтэрнацыяналу ў ліпені 1889 года ў памяць аб ахвярах бунту на плошчы Хеймаркет у Чыкага. У часе мітынгу-пратэсту чыкажскіх працоўных быў ўчынены правакацыйны тэракт - ад кінутай бомбы загінула некалькі паліцэйскіх і рабочых, пасля чаго праваахоўнікі адкрылі агонь па мітынгоўцах. У выніку былі арыштаваныя восем анархістаў, чацвёра з якіх пасля былі павешаныя. Дзень міжнароднай салідарнасці працоўных (дзень працы) афіцыйна адзначаецца больш як у 140 краінах.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках