30 красавiка 2024, aўторак, 12:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вакульчык: Няма нават блізка падстаў выпусціць Чыжа на свабоду

30
Вакульчык: Няма нават блізка падстаў выпусціць Чыжа на свабоду
Юрый Чыж (злева) і Валерый Вакульчык

У следства няма важкіх падстаў для змены меры стрымання пад вартай гендырэктару «Трайпл» Юрыю Чыжу.

Пра гэта tut.by распавёў старшыня Камітэта дзяржбяспекі Валерый Вакульчык.

«Следства (паводле справы Юрыя Чыжа) доўжыцца. Там ёсць шмат пытанняў. Няма нават блізка падстаў (адпусціць яго пад падпіску аб нявыездзе)», - сказаў Вакульчык.

Ён таксама зняпраўдзіў інфармацыю пра тое, што бізнэсовец змяшчаецца ў асаблівых умовах у СІЗА КДБ. «У нас да ўсіх аднолькавае стаўленне. Усе роўныя перад законам», - сказаў кіраўнік КДБ.

Вакульчык таксама сказаў, што доўжыцца следства і ў дачыненні да бізнэсоўца Яўгена Баскіна. «(Ён) яшчэ не кампенсаваў шкоду», - адзначыў галоўны чэкіст краіны.

Нагадаем, асноўны ўладальнік «Трайпла» Юрый Чыж быў затрыманы на пачатку сакавіка гэтага года. Яго падазраюць у нявыплаце падаткаў у асабліва значнай суме.

Генеральны дырэктар і асноўны ўладальнік групы кампаній «Сервалюкс», найбуйнейшага ў Беларусі вытворцы мяса птушкі, Яўген Баскін быў затрыманы 14 сакавіка. Але праз тыдзень быў адпушчаны пад хатні арышт. Вакульчык 15 сакавіка паведамляе аб затрыманні 15 службовых асобаў «Сервалюкс».

«Шкода ад іх супрацьпраўнай дзейнасці - не менш за 370 млрд рублёў», - заяўляў Вакульчык.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках