18 траўня 2024, Субота, 8:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады зэканомяць на адукацыі і медыцыне?

11
Улады зэканомяць на адукацыі і медыцыне?
Уладзімір Амарын
ФОТА: BELTA.BY

Выдаткі бюджэту Беларусі на 2016 год плануецца скараціць амаль на 664 мільёнаў даляраў.

Выдаткі бюджэту Беларусі на 2016 год плануецца скараціць на 7-8%, заявіў сёння міністр фінансаў Беларусі Уладзімір Амарын.

«Па рэспубліканскаму бюджэту выдаткі плануецца скараціць на 7-8%. Гэта не так ужо і мала. Калі казаць спрошчана, то гэта амаль месячны аб'ём выдаткаў», - цытуе словы Амарына БелТА.

З яго слоў, праект указа, якім будуць удакладнены паказчыкі бюджэту, мяркуецца распрацаваць у чэрвені. Уладзімір Амарын таксама паведаміў, што сацыяльныя выдаткі закранацца не стануць.

«Будуць аптымізаваныя непершачарговыя выдаткі, удакладненыя дачыненні з мясцовымі бюджэтамі, скарочаныя ім датацыі. Зніжэнне бюджэтных выдаткаў будзе праводзіцца зыходзячы з разліку сярэднегадовага кошту нафты $35-40 за барэль», - міністр фінансаў.

Чыноўнікі Беларусі ўжо практыкавалі нечаканыя «ўразанні» выдаткаў бюджэту.

Сайт charter97.org паглядзеў, як улады скарачалі выдаткі бюджэту ў 2009 годзе, калі Лукашэнка загадаў Мінфіну зрэзаць выдаткі адразу на 20%.

Па-першае, чыноўнікі абмежавалі рост заробкаў у бюджэтным сектары. Па-другое, на 50% былі зрэзаныя капітальныя выдаткі канцэрнаў, заводаў, інстытутаў і іншых дзяржарганізацый. Усе яны на той момант павінны былі адмовіцца ад жадання купіць новую мэблю, кампутарную тэхніку і іншыя тавары працяглага карыстання.

Нягледзячы на тое, што і ў 2009 годзе чыноўнікі абяцалі «не чапаць» сацыяльную сферу, былі скарочаныя выдаткі на фінансаванне дзяржпраграм, у тым ліку сацыяльных. І нягледзячы на тое, што медыцына і адукацыя належаць да першачарговых выдаткаў, улады не пасаромеліся «аптымізаваць» закупкі медыцынскага абсталявання і лекавых сродкаў. Зэканомілі таксама на кампутарах, нагляднай агітацыі, абсталяванні для навучальнага працэсу.

Сур'ёзна ўрэзваліся выдаткі з дзяржаўных мэтавых фондаў - марнаванні дарожнага фонду паменшылі амаль на чвэрць, абмежаваўшы у тым ліку фінансаванне развіцця інфраструктуры аграгарадкоў. Некалькі мільёнаў даляраў забралі тады і з выдаткаў на ахову навакольнага асяроддзя.

Але, што цікава, выдаткі на нацыянальную абарону, судовую ўладу і праваахоўную дзейнасць засталіся ў 2009 годзе некранутымі! Зрэшты, яшчэ ніколі ўлады не давалі справаздачу аб скарачэнні выдаткаў на тую ж міліцыю. Нават пасля разбуральнага крызісу-2011 Лукашэнка гатовы быў «ахвяраваць» любымі выдаткамі, але фінансаванне міліцыі заставалася ў ранейшых аб'ёмах і цалкам на плячах падаткаплацельшчыкаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках