18 траўня 2024, Субота, 20:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Стась папрасіў прабачэння перад журналістамі

9
Андрэй Стась папрасіў прабачэння перад журналістамі
Андрэй Стась

Пасля паразы ў матчы з вугорцамі Стась нецэнзурна аблаяў журналіста ў мікст-зоне.

Пасля заканчэння нядзельнай трэніроўкі зборнай каманды Беларусі яе новаспечаны капітан Андрэй Стась у размове з карэспандэнтам «Прэсбола» памеркаваў, што неабходна папрасіць прабачэння за свае паводзіны на дзень раней у мікст-зоне пасля матчу з вугорцамі (2:5).

«Хацеў бы папрасіць прабачэння за тое, што адбылося. Эмоцыі адужалі. Не трэба было адказваць у такой форме. Усе гульцы і трэнеры сапраўды вельмі перажываюць, што чэмпіянат свету складаецца для нас так няўдала. І хачу сказаць вялікі дзякуй нашым заўзятарам, якія прыехалі сюды і падтрымліваюць каманду нягледзячы ні на што. Гэтая падтрымка цяпер сапраўды вельмі важная», – сказаў спартовец.

– Ці прыгадаеш аналагічны ў складанасці эпізод кар'еры?

– Напэўна, тры гады таму ў Даніі. Пасля няўдалай алімпійскай кваліфікацыі было нешта падобнае.

– Ёсць версіі прычын таго, чаму гэты чэмпіянат так адрозніваецца для нас ад папярэдняга?

– Цяпер складана нешта казаць. Наперадзе адна гульня, на якую трэба добра наладзіцца. Аналізаваць будзем потым. Дзякуй богу, спецыялістаў у нас хапае.

– Пасля траўмы Калюжнага ты стаў капітанам. Сумная іронія – фактычна капітанам карабля, які патанае. Як у гэтай ролі?

– Вядома, вельмі шкада, што так атрымалася. Калюжнага нам вельмі не хапае. Аляксей з пераломам правёў яшчэ адну гульню. Але будзем змагацца. Паверце: ніхто з нас тут не адбывае нумар. У многіх хлапцоў пашкоджанні, у тым ліку сур'ёзныя. Не ўсё атрымліваецца, але мы стараемся ў гэты цяжкі час трымацца разам. Толькі так можна выйсці з сітуацыі, якая склалася.

Нагадаем, Андрэй Стась нецэнзурна аблаяў журналіста ў мікст-зоне пасля паразы ад вугорцаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках