6 траўня 2024, панядзелак, 12:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады спужаліся фатаграфавання прафсаюзнага пікету ў Слоніме

Улады спужаліся фатаграфавання прафсаюзнага пікету ў Слоніме

Журналістку Александрыну Глаголеву, якая фатаграфавала прафсаюзны пікет, абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі.

Пра гэта паведамляе прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».

Карэспандэнтка «Бобруйского курьера» Александрына Глаголева была выкліканая да ўчастковага інспектара мясцовага УУС Юрыя Савіча. Там Александрыну азнаёмілі з пратаколам, складзеным участковым інспектарам Слонімскага РАУС Аляксандрам Навасадам.

Глаголева абвінавачваюць у парушэнні артыкула 23.34 КаАП. Міліцыянты сцвярджаюць, што журналістка брала ўдзел у недазволеным пікеце актывістаў прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці, які праходзіў 31 сакавіка ў Слоніме. Актывісты РЭП з Бабруйска і іншых гарадоў Беларусі ў той дзень праводзілі грамадскую акцыю ў падтрымку свайго слонімскага калегі, якому не працягнулі працоўны кантракт.

Александрына Глаголева, а таксама яе муж журналіст Яўген Глаголеў-Васьковіч, па заданні «Бобруйского курьера», асвятлялі гэта мерапрыемства. У тым ліку, фатаграфавалі тое, як праходзіў пікет.

Публікацыя пра мерапрыемства - «Бабруйскія актывісты прафсаюза РЭП падтрымалі свайго слонімскага калегу» - была размешчана на сайце «Бобруйского курьера» 2 красавіка.

Між тым, 24 красавіка на Яўгена Глаголева-Васьковіча склалі пратакол як на парушальніка заканадаўства. А цяпер адміністрацыйная справа распачатая і ў дачыненні да Александрыны.

Са слоў міліцыянта, які складаў пратакол апытання, суд прызначаны на 13 траўня. І хутка абодвум журналістам будуць дасланыя позвы. На патрабаванне Глаголевай ў матэрыялы справы былі ўключаныя пісьмовае рэдакцыйнае заданне «Бобруйского курьера» за подпісам галоўнага рэдактара Анатоля Санаценкі, скрыншот публікацыі на сайце «БК» і раздрукоўка гэтага матэрыялу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках