6 траўня 2024, панядзелак, 0:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча адзначае Дзень сцяга

1
Польшча адзначае Дзень сцяга

У Польшчы 2 траўня адзначаецца два дзяржаўныя святы - Дзень польскага сцяга і Дзень Палоніі і палякаў, якія жывуць за мяжой.

Польшча 2 траўня адзначае адразу два святы - Дзень дзяржаўнага сцяга і Дзень Палоніі - палякаў і асобаў польскага паходжання, якія жывуць за мяжой, паведамляе «Радыё Польшча».

Дзень дзяржаўнага сцяга стаў адзначацца з 2004 года. Але, нягледзячы на тое, што гэта адно з самых маладых святаў, яно ўжо добра прыжылося сярод жыхароў Польшчы. Ва ўсіх гарадах можна ўбачыць бел-чырвоныя сцягі, якія ўпрыгожваюць жылыя дамы і дзяржаўныя ўстановы, кветкавыя кампазіцыі і ілюмінацыю. З нагоды свята ў польскай сталіцы таксама пройдуць урачыстасці, у якіх возьмуць удзел першыя асобы дзяржавы.

Дзень Палоніі і палякаў, якія жывуць за мяжой, стаў святам у 2002 годзе. Ён быў уведзены Соймам, каб падкрэсліць шматвяковыя дасягненні і ўклад Палоніі і палякаў за мяжой у здабыццё Польшчай незалежнасці, а таксама каб адзначыць вернасць і любоў гэтых людзей да Польшчы і дапамогу з іх боку краіне ў цяжкія моманты.

У сваёй прамове з нагоды гэтага дня спікер Сенату Станіслаў Карчэўскі асаблівую ўвагу надаў палякам, якія пражываюць на ўсходніх землях былой Рэчы Паспалітай. Спікер Сенату пераконваў, што польскія ўлады зробяць усё, каб спрасціць працэдуру іх вяртання ў Польшчу.

«Мы знойдзем для вас тут месца. Занясём папраўкі ў закон аб Карце паляка, яе ўладальнікам будзе прасцей уладкавацца ў Польшчы і атрымаць польскае грамадзянства. Мы робім гэта, у першую чаргу, з думкай пра нашых суайчыннікаў, якія знаходзяцца ў няпростай сітуацыі ў сувязі з расейскай інтэрвенцыяй ва Украіне. Таксама клапоцячыся пра асоб польскага паходжання ў Беларусі, якім мясцовыя ўлады ўскладняю працэс атрымання Карты паляка», - заявіў Карчэўскі

Акрамя таго, спікер Сенату казаў пра планы ажыццяўлення ў найбліжэйшыя 10 гадоў рэпатрыяцыі палякаў з азіяцкай часткі былога Савецкага саюза.

«Мы пераадолеем існуючыя перашкоды, створым урадавую праграму перасялення ў Польшчу ўсіх асоб польскага паходжання і іх сем'яў, якія гэтага захочуць. Тым, хто наважыць застацца, мы будзем дапамагаць падтрымліваць сувязі з краінай», - падкрэсліў спікер.

Са святам палякаў, якія жывуць за мяжой, павіншаваў таксама міністр замежных спраў Вітольд Вашчыкоўскі.

«Мы не забываем пра палякаў за мяжой. У першую чаргу, мы памятаем пра тых, хто быў выгнаны», - падкрэсліў Вашчыкоўскі. Таксама кіраўнік МЗС выказаў надзею, што Палонія будзе годна прадстаўляць Польшчу ў краінах свайго пражывання.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках