2 траўня 2024, Чацвер, 11:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вітольд Вашчыкоўскі ў Гародні: Я «тутэйшы»

5
Вітольд Вашчыкоўскі ў Гародні: Я «тутэйшы»
Вітольд Вашчыкоўскі
ФОТА: EPA

Міністр замежных спраў Польшчы наведаў Гародню.

Каля помніка пісьменніцы Элізы Ажэшкі Вітольд Вашчыкоўскі ўрачыста ўсклаў вянок і адказаў на пытанні журналістаў, аб сваіх сустрэчах у Менску. Наперадзе ў польскага міністра яшчэ візіт у Ваўкавыск, на радзіму ягоных продкаў, перадае «Белсат».

Мяжа, Звяз Палякаў, вайна ва Украіне

«З Лукашэнкам мы размаўлялі блізу гадзіны. Галоўная праблема, вядома, гэта мяжа, яе мадэрнізацыя, давесці да рэалізацыі пытанне аб малым памежным руху. Таксама мы гаварылі пра палякаў, якія жывуць у Беларусі, як пашырыць іх магчымасці ў галіне адукацыі і культуры. Закранулі таксама пытанне развязання расейска-ўкраінскага канфлікту: Беларусь і Польшча ў найбліжэйшай будучыні могуць быць аўтарамі чарговы мірнай ініцыятывы».

Тэракты ў Брусэлі

«Яшчэ ўчора мы размаўлялі з Макеем пра тое, як кантраляваць мяжу належным чынам, каб не дайшло да яе нелегальнага перасячэння ў будучыні нейкай чарговай хваляй мігрантаў. Мы абодва спачуваем ахвярам учорашняга тэрарыстычнага нападу ў Брусэлі».

Гісторыя аб'ядноўвае

«Я звярнуў увагу Лукашэнкі на тое, што абодва нашыя народы былі ахвярамі злачынстваў і тэрору. Таму, нас гісторыя не падзяляе, а хутчэй аб'ядноўвае: беларусы і палякі сталі ахвярамі рэпрэсій з боку іншых. Таму ў нас няма гістарычных канфліктаў. Гэта ўсё можна пераказаць прафесійным гісторыкам, апішуць, запішуць, пакажуць, а мы ўжо будзем разам шанаваць».

Макея запрашаюць у Варшаву

Я запрасіў міністра Макея наведаць Варшаву як мага хутчэй. Праз тры-чатыры месяцы сюды прыедзе віцэ-прэм'ер Польшчы Муравецкі. Ён будзе прадаўжаць наш дыялог у галіне эканомікі».

Звяз палякаў на Беларусі

«Не хачу ўскладаць на гэта вялікія надзеі, але мы дамовіліся сустрэцца яшчэ раз, каб паразмаўляць пра тое, як аднавіць працу Звязу палякаў у Беларусі. Але пакінем гэта дыпламатам і экспэртам, якія ў цішыні сваіх кабінетаў змогуць падрыхтаваць варыянты для аднаўлення гэтай працы».

Я тутэйшы!

«Асабістыя моманты яшчэ наперадзе (міністр мае на ўвазе паездку ў Ваўкавыск). З гэтай тэрыторыі родам мая сям'я. Мая мама нарадзілася ў Ваўкавыску ў 1936-м годзе. Тут правяла першыя гады свайго жыцця, тут жылі і працавалі мае дзяды. Але пасля 1945 года ўсе былі пераселеныя ў Польшчу. Таму, можна сказаць, што я таксама «тутэйшы»!

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках