6 траўня 2024, панядзелак, 11:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін надумаў бясплатна раздаваць зямлю на Далёкім Усходзе

26
Пуцін надумаў бясплатна раздаваць зямлю на Далёкім Усходзе

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб бясплатнай выдачы зямлі на Далёкім Усходзе.

Дакумент размешчаны на афіцыйным партале прававой інфармацыі, піша РБК.

Закон прадугледжвае, што кожны грамадзянін зможа бясплатна атрымаць на Далёкім Усходзе адзін гектар зямлі, які знаходзіцца ў дзяржаўнай або муніцыпальнай уласнасці. Надзел будзе выдавацца ў бязвыплатнае карыстанне на пяць гадоў. Пасля гэтага яго можна будзе альбо аформіць у арэнду, альбо атрымаць ва ўласнасць. Калі зямля выкарыстоўвацца не будзе, яе могуць канфіскаваць.

Пры гэтым дакумент не дапускае куплю-продаж атрыманых бясплатна надзелаў, іх здачу ў арэнду або бязвыплатнае карыстанне ў выпадках, калі адная са старон дамовы з'яўляецца іншаземцам, чалавекам без грамадзянства або юрыдычнай асобай, у статутным капітале якой ёсць іх дзель або дзель замежных кампаній.

«Бясплатныя гектары» можна будзе атрымаць у Якуціі, на Камчатцы, у Прыморскім, Хабараўскам краях, Амурскай, Магаданскай, Сахалінскай абласцях, Яўрэйскай аўтаномнай вобласці, а таксама на Чукотцы.

У студзені мінулага года з прапановай аб надзяленні зямельнымі пляцамі выступіў на сустрэчы з прэзідэнтам ягоны паўнамоцны прадстаўнік ДФА Юрый Трутнеў. «У нас там сёння ў дзяржаўнай уласнасці знаходзіцца 614 млн га зямлі», - адзначаў ён. Пуцін назваў ідэю правільнай і заўважыў, што яна ўжо ў гісторыі Расеі была рэалізаваная.

У лістападзе ўрад падтрымаў законапраект, які дазволіць бясплатна выдаваць расейцам зямельныя пляцы на Далёкім Усходзе, пасля чаго ён быў унесены ў Дзярждуму.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках