28 красавiка 2024, Нядзеля, 15:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Флагманы» эканомікі пайшлі на дно

14
«Флагманы» эканомікі пайшлі на дно

Самымі стратнымі прадпрыемствамі Беларусі сталі Беларускі металургічны завод, МАЗ і Трактарны завод.

Найбольшы чысты прыбытак паводле вынікаў 2015 года (11,26 трлн рублёў) атрымаў «Беларуськалій». Як вынікае са справаздачы аб выніках працы адкрытых акцыянерных таварыстваў у мінулым годзе, апублікаванай Міністэрствам фінансаў Беларусі 23 траўня, за год прыбытак «Беларуськалію» павялічылася на 2,6 трлн рублёў, і яму ўдалося захаваць першую пазіцыю ў спісе найбольш прыбытковых беларускіх ААТ.

У дзясятку лідараў таксама ўваходзяць «Газпром трансгаз Беларусь (4,9 трлн рублёў), Мазырскі НПЗ (3,5 трлн рублёў), Банк развіцця Рэспублікі Беларусь (1,77 трлн рублёў), «Гомельтранснафта Дружба» (665 млрд рублёў), «Пеленг» (569 млрд рублёў), 558-ы авіяцыйны рамонтны завод (406 млрд рублёў), Пінскі камбінат хлебапрадуктаў (398 млрд рублёў), Гарадзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» (385 млрд рублёў), агракамбінат «Дзяржынскі» (372 млрд рублёў).

Выпалі з першай дзясяткі найбольш прыбытковыя ААТ «Нафтан», «Савушкін прадукт», «МАПІД», «Прамагралізінг» і Менскі завод колавых цягачоў.

Пералік стратных прадпрыемстваў паводле вынікаў мінулага года замыкае ААТ «БМЗ - кіроўная кампанія холдынгу «БМК»: чыстая страта Беларускага металургічнага завода ў 2015 годзе склала больш за 2,6 трлн рублёў, павялічыўшыся за год у чатыры разы.

Варта адзначыць, што паводле вынікаў 2014 года БМЗ займаў трэцюю пазіцыю ў чыстай страце, а горш за ўсіх тады спрацаваў Менскі аўтамабільны завод.

У дзясятку самых стратных ААТ за 2015 таксама патрапілі: «Гомсельмаш» (1,9 трлн рублёў), Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат (983 млрд рублёў), «МАЗ» - кіроўная кампанія холдынгу «БелаўтаМАЗ» (971 млрд рублёў), Менскі трактарны завод (882 млрд рублёў), Гомельскі завод ліцця і нармалей (562 млрд рублёў), «Крычаўцэментнашыфер» (488 млрд рублёў), «Гомельшкло» (472 млрд рублёў), Барысаўскі мясакамбінат (466 млрд рублёў), Беларускі цэментны завод (330 млрд рублёў), паведамляе БелаПАН.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках