13 траўня 2024, панядзелак, 18:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыбытак Машэнскага абрынуўся ў 440 разоў, Чыжа - у 20 разоў

30
Прыбытак Машэнскага абрынуўся ў 440 разоў, Чыжа - у 20 разоў

Міністэрства фінансаў Беларусі апублікавала фінансавыя справаздачы адкрытых акцыянерных таварыстваў краіны за 2015 год.

Акрамя таго, інфармацыю аб сваёй фінансавай сітуацыі падалі кампаніі, якія спецыялізаваліся на выпуску аблігацый. Нарэшце, Нацбанк публікуе справаздачы банкаў краіны.

На падставе апублікаваных звестак «Наша Ніва» склала топ-20 самых прыбытковых і стратных кампаній з адкрытай справаздачнасцю.

Для выгоды ўспрымання сумы прыводзім у даляравым выражэнні леташнім сярэднім курсам - 15.864,62 рублёў за даляр.

Лідары эканомікі засталіся ранейшымі - «Беларуськалій» і «Мазырскі НПЗ». А «Нафтан», які ў пазамінулым годзе зарабіў $200 млн, летась меў менш як $4 млн.

З прыватнікаў наперад выйшаў «Контэ Спа». У «Еўрагандлю» (крамы «Еўраопт») адставанне на некалькі мільёнаў даляраў.

У 2014 годзе ў топ прыбытковых кампаній уваходзіў «Трайпл» Юрыя Чыжа з $65 мільёнамі. Паводле вынікаў 2015 года прыбытак зменшыўся да $3,3 мільёна.

Як спрацавалі кампаніі іншых мільянераў?

«Тапас» з Паўлам Белым у кіраўніцтве зарабіў $1,35 мільёна.

«Савушкін» Аляксандра Машэнскага зарабіў толькі $93 тысячы, тады як у пазамінулым годзе было больш за $40 мільёнаў.

«Ростэм» Юрыя Авер’янава меў чыстых страт $2,6 млн.

Анатоль Тарнаўскі са сваім «Юнівестам-М» страціў $11,2 млн, а Аляксандр Шакуцін з «Амкадорам» - $13,7 млн.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках