18 траўня 2024, Субота, 6:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адвакат сваякоў ахвяр MH17: Пуцін павінен адказаць

11
Адвакат сваякоў ахвяр MH17: Пуцін павінен адказаць

Адвакат заявіў, што прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін павінен адказаць за збіты MH17, бо "ў Расеі нічога не адбываецца без ягонага ўхвалення".

Адвакат сваякоў загінулых у тэракце супраць MH17 Джэры Скінар, які перамог у справе пра кампенсацыю сем'ям ахвяр выбуху Boeing 747 над Локербі ў 1988 годзе, заявіў, што прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін павінен несці адказнасць за збіты над акупаванай Данецкай вобласцю Boeing. Пра гэта паведамляе ЛІГА.net са спасылкай на Reuters.

Адвакат заявіў, што Пуцін павінен адказаць за збіты MH17, бо ўся ўлада ў Расеі знаходзіцца ў ягоных руках.

"У Расеі нічога не адбываецца без ягонага ўхвалення, таму апасродкавана ён - адказны", - сказаў Скінар.

Паводле ягоных слоў, пазоўная заява падмацаваная сведчаннямі сведак, відэа і фота, звесткамі радара ды іншымі матэрыяламі.

"Мы маем усе патрэбныя матэрыялы, і нават без спрыяння РФ я ўпэўнены, што менавіта праз расейцаў адбылося гэтае здарэнне", - заявіў Скінар.

Сума пазову ў цяперашняй справе Скінара складае $330 млн (па $10 млн сваякам 33-х загінулых пасажыраў). Адвакат кажа, што ўпэўнены ў поспеху, але дапускае: паводле аналогіі са справай аб Локербі, на гэта могуць пайсці гады.

Аўстралійская юрыдычная фірма LHD ад імя ахвяр малайзійскага Боінга, які збілі над Данбасам, падала пазоў супраць Расеі і прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна ў Еўрапейскі суд правоў чалавека.

Самалёт Boeing 777 авіякампаніі Malaysia Airlines, які выконваў рэйс МН17 з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, быў збіты расейскай сістэмай Бук 17 ліпеня 2014 года ў Данецкай вобласці. У выніку трагедыі загінулі ўсе 298 чалавек, якія знаходзіліся на борце. Пасажырамі рэйса былі грамадзяне 10 краін, большасць загінулых (196 чалавек) - грамадзяне Нідэрландаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках