4 траўня 2024, Субота, 0:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп апярэдзіў Клінтан у прэзідэнцкай гонцы

6
Трамп апярэдзіў Клінтан у прэзідэнцкай гонцы

Папулярнасць кандыдата ў прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі мільярдэра Дональда Трампа працягвае расці.

Кандыдат на пасаду прэзідэнта ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп атрымаў больш пераваг ад выбарцаў, чым яго апанентка ад Дэмакратычнай партыі экс-дзяржсакратарка Хілары Клінтан. Пра гэта сведчыць апытанне, апублікаванае на Washingtonexaminer.

Рэспубліканец набраў 46% галасоў, Клінтан - 44%. Гэта першы раз, калі Трамп апярэдзіў Клінтан у апытанні.

Папулярнасць мільярдэра значна вырасла за апошні час. Яшчэ ў сакавіцкім апытанні ён саступаў кандыдатцы ад Дэмакратычнай партыі 11%.

Трамп лідзіруе сярод мужчын, белых амерыканцаў, грамадзян без універсітэцкага дыплома і сярод выбаршчыкаў старэйшых за 40 гадоў. У той жа час Клінтан карыстаецца большай папулярнасцю ў жанчын, цемнаскурых выбарцаў, выпускнікоў універсітэтаў, а таксама ў амерыканцаў ва ўзросце да 40 гадоў.

Раней рэспубліканец Трамп не ўхваліў дзеянні прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна ва ўсходняй Украіне. Ён таксама прапанаваў Вялікабрытаніі пакінуць ЕЗ і заявіў, што не чакае добрых стасункаў з прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Дэвідам Кэмеранам.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках