3 траўня 2024, Пятніца, 19:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады забіраюць у прадпрыемстваў яшчэ больш прыбытку

8
Улады забіраюць у прадпрыемстваў яшчэ больш прыбытку

Саўмін павялічыў пералік прадпрыемстваў, якія будуць аддаваць у бюджэт свой даход.

Урад Беларусі ўдакладніў пералік высокарэнтабельных арганізацый, якія будуць пералічваць у дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця частку прыбытку (даходу) паводле вынікаў працы за 2015 год, піша БелаПАН.

Як паведамляе прэс-служба ўрада, пастановай Саўміна ад 23 траўня №404 у гэты пералік уключаны дадаткова арганізацыі, якімі не была пададзена ва ўстаноўлены тэрмін у Мінфін справаздача аб фармаванні і выкарыстанні прыбытку за 2015 год.

Пералік падрыхтаваны на падставе звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта аб суме чыстага прыбытку і рэнтабельнасці асобных высокарэнтабельных камерцыйных арганізацый паводле вынікаў працы за 2015 год і аналізу звестак дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi, пададзенай арганізацыямі, уключанымі ў пералік.

Акрамя таго, у названы пералік уключаны асобныя арганізацыі, якія маюць паводле вынікаў працы за 2015 год рэшткі нескарыстанага прыбытку пры дасягнутым узроўні рэнтабельнасці ад 19,1 да 19,9%.

«Пры разліку сум, якія падлягаюць пералічэнню ў фонд нацыянальнага развіцця, улічаны ўсе абавязковыя плацяжы ў бюджэт у адпаведнасці з заканадаўствам, а таксама сродкі, накіраваныя на фінансаванне капітальных укладанняў і неабходныя для выканання планаў мадэрнізацыі ў 2016 годзе», - гаворыцца ў паведамленні.

Усяго ў адпаведнасці са зменамі прадугледжаны паступленні ў фонд агульнай сумай 113 млрд. 96 млн. рублёў.

Пералічэнне арганізацыямі прыбытку ў фонд прадугледжана штомесяц, пачынаючы з месяца, наступнага за месяцам уваходжання ў дзеянне гэтай пастановы, роўнымі долямі да 10 верасня 2016 года.

У зацверджаны раней пералік уваходзілі 29 прадпрыемстваў, у тым ліку ААТ «Беларуськалій», ААТ «МАПІД», «Менскпраект», «Белтэлекам», ААТ «Экзон», «Менскінтэркапс», «Белдзяржстрах», «Белэксімгарант», «Белзнешпрамсэрвіс» і іншыя.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках