3 траўня 2024, Пятніца, 21:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Купалу-Коласа на скандальным білбордзе ў Горадні замянілі раўнаннем

13

Гарадскія ўлады наважылі праявіць крэатыўнасць, замяніўшы плакат, дзе Купала быў названы Коласам, раўнаннем на лінгвістычную тэму.

Цяпер на білбордзе напісана: «ма - ма = мо - ва. Любіш маму?».

Пра гэта паведаміў карыстальнік сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» Сяргей Верамеенка.

«Ну і добра, давайце прабачым гарадзенскім начальнікам тое, што кампіляцыю Колас-Купала зрабілі. Я так думаю, што ў якасці прабачэння, або працы над памылкамі, на тым самым месцы яны зараз вось такі банер павесілі», - напісаў Сяргей Верамеенка.

Нагадаем, што 20 траўня на білбордах у Горадні Коласа пераблыталі з Купалам. Пазней скандальны плакат знялі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках