Сталі вядомыя падрабязнасці нападу на настаўніцу ў менскай гімназіі
50- 25.05.2016, 12:11
- 39,615
Увечары 24 траўня следчыя змаглі дапытаць настаўніцу 74-й сталічнай гімназіі, на якую напаў яе вучань.
Як паведаміў БелаПАН начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Беларусі Сяргей Кабаковіч, стан жанчыны ацэньваецца як стабільна цяжкі.
Яна распавяла, што 23 траўня блізу 8.30 у навучальны клас, папярэдне зачыніўшы за сабой дзверы, зайшоў навучэнец 9-га класа гімназіі. Падлетак падышоў да яе, нанёс некалькі удараў нажом у вобласць шыі, пасля чаго выйшаў з аўдыторыі.
У дачыненні да падлетка прызначаная комплексная псіхолага-псіхіятрычная экспэртыза.
Як паведамлялася раней падлетак, які падазраецца ў замаху на забойства, не лічыўся на ўліку ў інспекцыі ў справах непаўналетніх. Ён са шчаснай сям'і, станоўча характарызуецца педагогамі, добра вучыўся.
Сёння міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч паведаміў журналістам, што знойдзены нож, якім былі нанесеныя траўмы настаўніцы.