27 красавiка 2024, Субота, 14:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Школьнікі перастануць атрымліваць адзнакі і хатнія заданні па прадмеце «Мастацтва»

14
Школьнікі перастануць атрымліваць адзнакі і хатнія заданні па прадмеце «Мастацтва»
ФОТА З САЙТА TVC.RU

Новаўвядзенне ўвойдзе ў дзеянне з 1 верасня 2016 года.

Школьнікі перастануць атрымліваць адзнакі і хатнія заданні па прадмеце «Мастацтва. Айчынная і сусветная мастацкая культура». Пра гэта tut.by паведаміла Святлана Уклейка, начальнік управы агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі.

Новаўвядзенне ўвойдзе ў дзеянне з 1 верасня 2016 года. Настаўнікі не будуць выстаўляць ацэнкі і задаваць хатнія заданні па мастацтве як у 5-м, так і ў 6-м класах.

- Напэўна, гэта не той прадмет, па якім варта выстаўляць адзнакі. Паглядзім, як пойдзе, - сказала Святлана Уклейка.

Нагадаем, прадмет «Мастацтва. Айчынная і сусветная мастацкая культура» 5-класнікі сталі вывучаць з верасня 2015 года. Ён прыйшоў на змену прадмету «Сусветная мастацкая культура», які прыбралі са школьнай праграмы ў 2008 годзе.

Аднак навучальныя праграмы мастацтва і МХК адрозніваюцца.

У 2015/2016 навучальным годзе «Мастацтва. Айчынная і сусветная мастацкая культура» выкладаюць толькі ў 5-м класе.

У 2016/2017-м будуць выкладаць ужо ў 5-м і 6-м. Такім чынам за 5 гадоў прадмет цалкам увойдзе ў праграму базавай школы.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках