Юніёрская зборная Беларусі ў хакеі атрымала дзве перамогі ў Чэхіі
4- 29.05.2016, 15:26
- 11,121
Абодва матчы адбыліся ў час вучэбна-трэніровачнага збору беларускай каманды.
Юніёрская нацыянальная каманда Беларусі ў хакеі (U-20) атрымала дзве перамогі над чэмпіёнам моладзевай чэшскай лігі камандай «Тршынец» з лікам 4 : 1 і 5 : 2, паведамілі ў прэс-службе ФХБ.
Абодва матчы адбыліся ў час вучэбна-трэніровачнага збору беларускай каманды ў Чэхіі. У другой гульні, якую выхаванцы Юрыя Файкова выйгралі 5 : 2, хет-трыкам адзначыўся нападнік наваполацкага «Хіміка-СКА» Віктар Гаўрыленка.
«Паўторны матч атрымаўся складаным. Наша каманда амаль перыяд правяла ў меншасці. Нягледзячы на ўсе складанасці, хлопцы вытрымалі ў абароне. Прыемна, што паводле вынікаў гэтых дзвюх сустрэч ужо відаць характар каманды, якая ўдарна папрацавала на трэніроўках і выконвала ўсе ўказанні трэнерскага штабу», – адзначыў галоўны трэнер Юрый Файкоў.