8 траўня 2024, Серада, 23:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Астранаўты NASA дадалі МКС надзіманы пакой

1

Эксперыментальны надзіманы модуль прызначаны для жыцця экіпажаў арбітальнага комплексу.

Астранаўты NASA разгарнулі на Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС) эксперыментальны надзіманы модуль Bigelow Expandable Activity Module (BEAM), прызначаны для жыцця экіпажаў арбітальнага комплексу, піша lenta.ru.

Канструкцыю круглявай формы атрымалася раскрыць з другой спробы. Астранаўту Джэфу Уільямсу спатрэбілася на гэта больш за сем гадзінаў. Працэс каардынавалі прадстаўнікі NASA і кампаніі Bigelow Aerospace, якая распрацавала модуль. У разгорнутым стане дыяметр модуля складае 3,2 метра, а даўжыня – 3,96 метра. Аб'ём –16 кубічных метраў.

Фото: Twitter/@Space_Station

Адзначаецца, што спецыялісты скончылі поўную герметызацыю модуля. Ціск у канструкцыі будзе ўстаноўлены на ўзроўні ціску на МКС. Цягам наступнага тыдня будуць праведзеныя праверкі на працёк, толькі пасля гэтага Уільямс упершыню ўвойдзе ўсярэдзіну так званага надзіманага пакоя.

Як чакаецца, цягам двух гадоў модуль будзе тэставацца на ўстойлівасць да радыяцыі, падтрыманне тэмпературнага рэжыму і герметычнасць.

Першапачаткова праца разгортвання модуля пачалася ў чацвер, 26 траўня. Аднак у працэсе ўзніклі непаладкі – канструкцыя пачала раскрывацца нераўнамерна, а акрамя таго ціск усярэдзіне быў вышэйшым за норму. Спецыялісты вырашылі перанесці спробу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках