Пад Менскам лось «пратараніў» пасажырскі аўтобус
32- 29.05.2016, 18:38
- 47,135
Пасля сутыкнення з аўтобусам лось прабіў шыбу і ўляцеў у салон.
На трасе Менск-Маладзечна пад аўтобус выбег лось. Ад удару жывёліна загінула, прабіўшы шыбу і патрапіўшы ў салон аўтобуса.
Здарэнне адбылося на 13-ым кіламетры трасы, недалёка ад Лініі Сталіна.
Пра гэта ў Facebook напісаў Юры Тыра, які праязджаў побач з месцам здарэння. Паводле ягоных слоў, у аўтобусе не было пасажыраў - кіроўца ехаў па дзяцей, для якіх была запланаваная экскурсія. Кіроўца не пацярпеў.
Паводле інфармацыі міліцыі, з 11 да 16 траўня на дарозе Берасце-Менск - мяжа з Расеяй былі збітыя шэсць ласёў.