2 траўня 2024, Чацвер, 20:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канцэртная зала «Мінск» адмовіла арганізатарам канцэрту памяці Ганны Вольскай

2
Канцэртная зала «Мінск» адмовіла арганізатарам канцэрту памяці Ганны Вольскай

Канцэрт планаваўся на 7 ліпеня, і першапачаткова адміністрацыя канцэртнай залы заяўляла, што гэтая дата вольная.

Арганізатарам канцэрту памяці Ганны Вольскай адмовілі ў арэндзе канцэртнай залы «Мінск». Пра гэта на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» паведаміў дырэктар канцэртнага агенцтва «Шаблі» Уладзімір Шаблінскі, пішуць naviny.by.

Канцэрт планаваўся на 7 ліпеня, і першапачаткова адміністрацыя канцэртнай залы заяўляла, што гэтая дата вольная. Але пасля таго, як быў пададзены спіс музыкаў, якія планавалі ўзяць удзел у канцэрце памяці Ганны Вольскай, у арэндзе было адмоўлена.

У афіцыйным адказе гаворыцца, што памяшканне не можа быць вылучанае «ў сувязі з правядзеннем з 6 да 8 ліпеня 2016 года дзяржаўнага мерапрыемства з удзелам органаў дзяржаўнай улады і сілавых міністэрстваў».

Нагадаем, Ганна Вольская, жонка вядомага беларускага музыкі Лявона Вольскага, памерла 23 сакавіка на 41-м годзе жыцця.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках