26 красавiка 2024, Пятніца, 18:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Францыя ўвяла часовую забарону на выраб фуа-гра

3
Францыя ўвяла часовую забарону на выраб фуа-гра

Гурманам, якія планавалі наведаць Францыю найбліжэйшыя тры месяцы, давядзецца перанесці падарожжа.

Краіна ўводзіць часовую забарону на фуа-гра праз асцярогу, што на паўднёвым захадзе краіны пачнецца эпідэмія птушынага грыпу. Пра гэта піша «Наша ніва» са спасылкай на Le Figaro.

Забарона ўведзеная ў 18 дэпартаментах, дзе вырабляюць звыш 70% усяго аб'ёму прадукту. Паведамляецца, што забарона будзе дзейнічаць да 15 жніўня.

Фермеры папярэдне ацэньваюць свае страты на 130 млн еўраў, бо часова не змогуць гадаваць качак ды гусей. Пры гэтым урад Францыі абяцае ўзяць на сябе абавязанне ыкампенсаваць затраты вытворцаў фуа-гра. Але вытворцы кажуць, што дапамогі будзе недастаткова.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках