2 траўня 2024, Чацвер, 13:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка - Назарбаеву: Сітуацыя няпростая, патрэбен глыток паветра

51
Лукашэнка - Назарбаеву: Сітуацыя няпростая, патрэбен глыток паветра
Фота: Дзмітрый Азараў / "Камерсант"

Беларускі дыктатар паскардзіўся кіраўніку «роднай» дзяржавы, што не можа пераадолець негатыўных тэндэнцый у эканоміцы.

Пра гэта Лукашэнка заявіў 30 траўня ў Астане на сустрэчы з прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым, паведамляе БелТА.

- Наша сустрэча вельмі важная. У сувязі з сітуацыяй на міжнародных рынках, у суседняй Расеі, Украіне (нашы асноўныя партнёры), у нас, у Казахстане і Беларусі, сітуацыя складваецца няпростая. І наша даверлівая сяброўская размова заўсёды прыносіла карысць. Думаю, мы сёння дамовімся, як выходзіць з гэтага становішча, - сказаў беларускі дыктатар.

Паводле ягоных слоў, бакам пакуль не ўдалося пераадолець тэндэнцыю да зніжэння ўзаемнага тавараабарачэння.

- Нам пакуль не атрымоўваецца ў адваротны бок запусціць працэс, а мы абавязаны гэта зрабіць. Мы блізкія, родныя дзяржавы ў адным эканамічным хаўрусе. І нам, вядома, трэба фундамент нашых стасункаў (гандаль, эканоміку) падцягваць. Тым больш мы з вамі ў свой час вызначылі шляхі, якімі павінны рухацца, і нямала зрабілі ў гэтым кірунку, - адзначыў Лукашэнка. - Але трэба нейкі новы глыток паветра. І мы сёння, як бы ні было складана, павінны даручыць урадам і самі падштурхнуць нашы стасункі, каб хутчэй выйсці з гэтай сітуацыі.

Аляксандр Лукашэнка 30-31 траўня знаходзіцца з рабочым візітам у Казахстане. Дыктатар возьме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках