26 красавiка 2024, Пятніца, 16:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саўчанка ў Вярхоўнай радзе: Ніхто не забыты, нішто не забыта

1
Саўчанка ў Вярхоўнай радзе: Ніхто не забыты, нішто не забыта
НАДЗЕЯ САЎЧАНКА
ФОТА: UKRAFOTO.COM

Народная дэпутатка Украіны Надзея Саўчанка ў сваім першым выступе заклікала вызваліць тых, хто знаходзіцца ў расейскім палоне.

«Ніхто не забыты, нішто не забыта», - сказала Саўчанка з парламенцкай трыбуны, паведамляе «Інтэрфакс».

Яна нагадала дэпутатам аб адказнасці перад жыхарамі краіны: «Народ Украіны не дасць сядзець у гэтых крэслах, калі мы будзем здраджваць яму».

Свой выступ Саўчанка завяршыла выкананнем дзяржаўнага гімна Украіны, які таксама падтрымалі прысутныя ў залі пасяджэнняў народныя дэпутаты.

Пасля выступу з парламенцкай трыбуны Саўчанка зняла плакат са сваім партрэтам і заклікам да яе вызвалення, які працяглы час вісеў на трыбуне, і павесіла замест яго банер з партрэтамі ўкраінцаў, якія ўтрымліваюцца ў Расейскай Федэрацыі.

«Я здымаю свой партрэт з трыбуны і замест яго развешваю партрэты хлопцаў, якія будуць глядзець вам у вочы... Вы не маеце права не выцягнуць кожнага з іх», - сказала Саўчанка.

У залю пасяджэнняў парламента ў аўторак раніцай Саўчанка прыйшла са сцягам Украіны на левым плячы, а ў руках у яе быў крымска-татарскі сцяг.

25 траўня адбылася працэдура абмену асуджанай у Расеі на 22 гады Саўчанкі на асуджаных ва Украіне расейскіх ГРУшнікаў Яўгена Ерафеева і Аляксандра Аляксандрава.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках