6 траўня 2024, панядзелак, 22:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Усё пайшло не так, як планавалася

52
Лукашэнка: Усё пайшло не так, як планавалася
ФОТА: РІА «НОВОСТИ»

Дыктатар застаўся незадаволены сваім візітам у Казахстан і працай ЕАЭС.

У Астане праходзіць пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Мерапрыемства адкрыў прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў. Прынамсі, ён паведаміў, што з калегамі ў вузкім коле ўжо абмеркаваныя пытанні супрацоўніцтва ЕАЭС з Кітайскай Народнай Рэспублікай, Індыяй, Ізраілем, Егіптам, Іранам, Камбоджай і іншымі краінамі, паведамляе total.kz.

Далей ініцыятыву перахапіў Аляксандр Лукашэнка.

«На жаль, не ўсе развіваецца так, як мы планавалі. Праблемы яшчэ застаюцца. Самыя вострыя з іх мы сёння абмеркавалі. Перш за ўсё неабходна перавесці тэарэтычныя напрацоўкі ў практычную плоскасць. Па-першае трэба пазбавіцца ад унутраных выключэнняў і абмежаванняў узаемнага гандлю. Як бы наша аб'яднанне не эвалюцыянавала - спачатку Мытны саюз, потым Адзіная эканамічная прастора, нарэшце ЕАЭС - колькасць гэтых выключэнняў і абмежаванняў не змянілася. Так і засталася на ўзроўні 600. Роўныя варункі для дзяржаў-удзельніц ЕАЭС і безбар'ернае асяроддзе дагэтуль не створаныя. Больш за тое пасля падпісання дамовы наша ўнутранае гандлёвае абарачэнне толькі падае. У 2012-2013 гадах яно было на ўзроўні 65 млрд даляраў. У 2015 годзе ўсяго 45 млрд даляраў. Мабыць, не ўсе пазіцыі дамовы адпавядаюць сучаснай сітуацыі ў эканоміцы і нашым чаканням», - заявіў беларускі дыктатар.

Затым ён запатрабаваў узмацніць работу ў інтэграцыі энэргетычных рынкаў.

«Разам з гэтым даўно абмяркоўваецца пытанне стварэння адзінага рынку лекаў і медыцынскіх вырабаў. Аднак і тут далей размоў справа не пайшла», - дадаў ён.

«Нам трэба самім быць моцнымі, трэба ўмацоўваць свой хаўрус. Тады нам лягчэй будзе весці дыялог і з Eўрапейскім Звязам, і з Кітаем і з іншымі. Тады мы будзем моцнымі і будзем выступаць з адзіных пазіцый. Пакуль гэтага няма. А без гэтага ЕАЭС не зможа эфектыўна рэалізоўваць як унутраную, так і замежную палітыку», - сказаў на заканчэнне Аляксандр Лукашэнка.

Нурсултан Назарбаеў паабяцаў уічыць заўвагі Лукашэнкі.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках