2 траўня 2024, Чацвер, 21:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзесяцігадовы хлопчык з Фінляндыі знайшоў уразлівасць у Instagram

Дзесяцігадовы хлопчык з Фінляндыі знайшоў уразлівасць у Instagram

Дзесяцігадовы жыхар Фінляндыі Яні атрымаў прыз 10 тыс. даляраў за тое, што выявіў уразлівасць у сацсетцы Instagram.

Хлопчык, які паводле закона занадта малады нават для таго, каб зарэгістравацца ў сацсетцы, адкрыў у ёй баг, які дазваляе сціраць каментары іншых карыстальнікаў, паведамляе BBC. 


Як гаворыцца ў заяве кампаніі Facebook, якая валодае сэрвісам, дэфект хутка ліквідавалі. Неўзабаве пасля гэтага Яні атрымаў свой прыз.

Хлопчык выявіў уразлівасць сацсеткі яшчэ ў лютым, пра што паведаміў яе ўладальнікам. Для яго была створана адмысловая тэставая старонка, карыстаючыся якой хлопчык давёў, што дэфект у сістэме бяспекі сеткі сапраўды існуе.

Як заявіў Яні ў інтэрв'ю фінскім журналістам, ён хоча выдаткаваць прызавы фонд на новы ровар, спартыўную экіпіроўку і кампутары для сваіх братоў.

Кампанія Facebook у рамках праграмы bug bounty выплачвае ўзнагароджанне ўсім, хто знойдзе ўразлівасці або недахопы ў яе прадуктах. Яні стаў самым юным карыстальнікам, які атрымаў такі прыз. Усяго ж з тых часоў карыстальнікам, якія знайшлі багі было выплачана больш за 4 млн даляраў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках