2 траўня 2024, Чацвер, 19:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейца, які мае сталую працу запісалі ў «дармаеды»

26

Падаткавікі нечакана папрасілі працоўнага чалавека «падаць звесткі ў пытанні няўдзелу ў фінансаванні дзяржаўных расходаў».

Інжынер Віктар больш за 6 гадоў працуе па спецыяльнасці ў хімічнай лабараторыі ў Берасці. З яго слоў, заробак нядрэнны - блізу 6 мільёнаў рублёў, але ўсё роўна не стае грошай на сям'ю. Каб падзарабіць, у кастрычніку мінулага года мужчына зарэгістраваў ІП. Віктар пісаў на заказ курсавыя работы і займаўся рэпетытарствам. Кожны месяц ён наведваўся са справаздачамі аб даходах у падатковую. Але ў канцы сакавіка падаткавікі нечакана папрасілі «падаць звесткі ў пытанні няўдзеле ў фінансаванні дзяржаўных расходаў», піша tut.by.

- 26 сакавіка атрымаў ліст з падатковай інспекцыі. Здзіўляе, наколькі недарэчная сітуацыя склалася. Я працую на адной працы і адначасова з'яўляюся ІП, аказваю адукацыйныя паслугі, - распавядае мужчына.

У лісце падаткавікоў гаварылася, што мужчыну запрашаюць "... для падання звестак у пытанні няўдзелу ў фінансаванні дзяржаўных расходаў ці ўдзеле ў такім фінансаванні менш 183 каляндарных дзён у 2015 годзе на падставе дэкрэта №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства».

Віктара ліст вельмі здзівіў. «Я штомесяц адношу дэкларацыю, у мяне заўсёды быў прыбытак блізу 2,5-3,5 мільёнаў рублёў, за выключэннем кастрычніка. Сумы невялікія, але я яшчэ працую на поўную стаўку ў лабараторыі, а рэпетытарствам займаюся па вечарах. Рыхтую выпускнікоў да ЦТ», - кажа берасцеец.

З яго слоў, такія паведамленні атрымалі яго сястра і некаторыя сябры, якія таксама зарэгістравалі ІП у канцы мінулага года.

У інспекцыі МПЗ Берасцейскай вобласці растлумачылі, што накіравалі такія паведамленні ўсім індывідуальным прадпрымальнікам, якія вялі дзейнасць летась менш за 183 дзён. Віктар зарэгістраваўся ІП у кастрычніку, першы прыбытак атрымаў і зусім у лістападзе, атрымліваў даход і плаціў падаткі ад прадпрымальніцтва цягам двух месяцаў, таму і трапіў у лік патэнцыйных гультаёў.

- Звесткі аб адлічэннях у ФСАН мы атрымаем пасля 1 чэрвеня, таму спецыялісты ІМПЗ не маглі праверыць, ці ёсць у індывідуальнага прадпрымальніка асноўнае месца працы, - удакладніў начальнік управы падаткаабкладання арганізацый ІМПЗ Берасцейскай вобласці Сяргей Зінчук.

Са слоў спецыяліста, падаткавікі «дзейнічалі з найлепшых памкненняў», накіроўваючы паведамлення. У такі выпадку ІП, якія падпадаюць пад выплату збору за дармаедства, маглі б паспець атрымаць зніжку ў 10% ад сумы падатку.

Пасля 1 чэрвеня такіх накладак, што адбылася з Віктарам, не павінна быць, запэўніваюць у падатковай. А тым ІП, якія атрымалі такія паведамленні, пры гэтым удзельнічалі ў фінансаванні дзяржвыдаткаў, рэкамендуюць проста патэлефанаваць у падатковую і паведаміць пра гэта.

Нагадаем, з 1 студзеня мінулага года ў Беларусі дзейнічае дэкрэт аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства. Беларусам, якія не працавалі больш 183 каляндарных дзён у 2015 годзе, давядзецца заплаціць падатак на дармаедства - 20 базавых велічынь (3,6 мільёна рублёў, падатак за 2015 год разлічваецца з улікам сумы базавай велічыні 180 тысяч рублёў).

Міністэрства падаткаў і збораў сфармуе спісы тых, хто не ўдзельнічае ў фінансаванні дзяржвыдаткаў да 1 жніўня гэтага года. Унесці збор трэба будзе да 15 лістапада.

Але да 31 траўня беларусы могуць самастойна паведаміць падаткавікам пра тое, што яны не ўдзельнічалі ў фінансаванні дзяржвыдаткаў або ўдзельнічалі часткова (менш за 183 дзён у 2015 годзе). У тым выпадку, калі яны пададуць такое апавяшчэнне ў названыя тэрміны, сума гадавога збору будзе паменшаная для іх на 10% і складзе 3 мільёны 240 тысяч рублёў. У такім выпадку збор трэба выплаціць не пазней за 1 ліпеня.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках