7 траўня 2024, aўторак, 18:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча не пусціла ў Шэнген расейскага прапагандыста

Польшча не пусціла ў Шэнген расейскага прапагандыста

Польскія ўлады забаранілі карэспандэнту расейскага інфармагенцтва «Расія сёння» Леаніду Свірыдаву ўезд на тэрыторыю Шэнгенскай зоны.

Улады Польшчы забаранілі пазаштатнаму карэспандэнту расейскага дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва «Расія сёння» Леаніду Свірыдаву ўезд на тэрыторыю Польшчы і ўсіх дзяржаў-сяброў Шэнгенскай зоны да снежня 2020 года. Пра гэта паведаміў адвакат расейца Яраслаў Хелстоўскі, паведамляе «Радыё Польшча».

З ягоных слоў, у пастанове ўправы ў справах замежнікаў аб забароне на ўезд Свірыдава паказваецца, што знаходжанне карэспандэнта на тэрыторыі краіны «парушае інтарэсы рэспублікі Польшча».

Галоўная рэдактарка агенцтва «Расея сёння» Маргарыта Сіманьян паведаміла, што Свірыдаў мае намер судзіцца з польскімі ўладамі.

Нагадаем, у кастрычніку 2014 года на просьбу Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW) МЗС Польшчы адклікала акрэдытацыю Леаніда Свірыдава. У снежня 2015 года Свірыдаў быў пазбаўлены віду на жыхарства ў Польшчы і пакінуў краіну.

Усе матэрыялы справы расейскага журналіста засакрэчаныя. У тэчцы Свірыдава фігуруе адзіны дакумент - ліст дырэктара ABW, у якім пазначана, што «далейшае знаходжанне названага грамадзяніна на тэрыторыі Польшчы з'яўляецца сапраўднай і сур'ёзнай пагрозай для бяспекі дзяржавы».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках