7 траўня 2024, aўторак, 22:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

170 гадоў таму нарадзіўся Генрык Сянкевіч

3
170 гадоў таму нарадзіўся Генрык Сянкевіч

5 траўня 1846 года нарадзіўся Генрык Сянкевіч, першы польскі лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў літаратуры, нашчадак шляхты Вялікага княства Літоўскага.

170 гадоў таму, 5 траўня 1846 года, нарадзіўся Генрык Сянкевіч - раманіст, навэліст, журналіст і публіцыст, першы польскі лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры.

15 лістапада адзначаюць таксама 100 гадавіну ягонай смерці, таму 2016 год, на пастанову Сенату, абвешчаны ў Польшчы годам Генрыка Сянкевіча, паведамляе «Радыё Польшча».

Будучы пісьменнік нарадзіўся ў маёнтку Воля-Акшэйска на Падляшшы. Бацька пісьменніка паходзіў з татараў, якія пасяліліся на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага падчас кіравання Вітаўта, т. зв. «ліпкаў». Толькі ў XVIII стагоддзі яны перайшлі з ісламу ў каталіцтва. Маці была з беларускай шляхецкай сям'і.

Пакаленні палякаў і беларусаў захапляліся і прадаўжаюць захапляцца, перш за ўсё, ягонай гістарычнай трылогіяй аб Рэчы Паспалітай XVII стагоддзя, якая змяшчае кнігі «Агнём і мячом» (пра паўстанне Хмяльніцкага), «Патоп» (пра швэдскае нашэсце) і «Пан Валадыеўскі» (пра перыяд вайны з туркамі).

Сучаснікі Сянкевіча высока шанавалі ягоныя аповесці «Крыжаносцы» і «Сям'я Паланецкіх», а таксама прыгодніцкую аповесць для моладзі «У пустыні і пушчы». Ягоная кніга «Quo vadis» пра пераслед першых хрысціянаў у Рыме ў часы Нэрона перакладзеная на 50 моў.

Калі першыя фрагменты гістарычнай трылогіі пісьменніка пачалі друкаваць у польскіх газетах, Сянкевіч стаў нацыянальным героем, нягледзячы на тое, што многія крытыкавалі яго за інтэлектуальную павярхоўнасць, ідэалізаванне польскіх герояў і сцэны залішняй жорсткасці. У 1900 годзе, на 25-й юбілей літаратурнай дзейнасці, Сянкевіч атрымаў маёнтак Абленгурэк пад Кельцамі, дзе цяпер знаходзіцца ягоны музей.

Генрык Сянкевіч да сённяшняга дня ўважаецца за сусветнага класіка гістарычнай літаратуры. Ягоныя творы па-ранейшаму перакладаюцца і перавыдаюцца.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках