У бельгійскім Бруге з'явіцца піўны трубаправод
5- 6.05.2016, 9:11
- 8,790
Бровар у бельгійскім горадзе Бруге наважыў стварыць падземны трубаправод.
Пра гэта піша The Wall Street Journal, паведамляе РБК.
Труба працягласцю 2 мілі (3,22 км) пракладзена ад бровара De Halve Maan у цэнтр горада да завода па бутэляванню. Яна здольная транспартаваць 1,5 тыс. галонаў (6819,14 літра) піва ў гадзіну. Хуткасць перамяшчэння напою пры гэтым - блізу 19 км у гадзіну.
Цяперашні ўладальнік De Halve Maan Ксавэрыя Ванэстэ распавёў выданню, што аднойчы прачнуўся, выглянуў у акно і ўбачыў рабочых, якія займаліся пракладкай кабелю.
Тады да яго і прыйшла ідэя півапровода. «Усё гэта пачалося як жарт. Ніхто не верыў, што гэта будзе працаваць», - адзначыў ён.