Калавур: Неабходны мінімум ЗВР для Беларусі - 10 мільярдаў даляраў
6- 6.05.2016, 12:39
- 9,916
Пакуль жа ЗВР Беларусі складае крыху больш за 4 мільярды.
Старшыня праўлення нацыянальнага банка Беларусі Павел Калавур мяркуе, што мінімальны ўзровень золатавалютных рэзерваў для рэспублікі павінен складаць 10 мільярдаў даляраў.
«Нейкі мінімальны ўзровень для Беларусі - 10 мільярдаў даляраў. Гэты ўзровень задаволіў бы рэйтынгавыя агенцтвы і дазволіў бы ажыццяўляць запазычанні на замежных рынках па меншых стаўках, чым мы гэта робім цяпер», - сказаў Калавур у пятніцу на прэс-канферэнцыі ў Менску, паведамляе Інтэрфакс.
Ён заўважыў, што ёсць новая метадалогія ацэнкі бяспечнага ўзроўню ЗВР, якая абапіраецца не на тэрмін фінансавання імпарту ў месячным вылічэнні, але ўлічвае, у ліку іншых фактараў, і кароткатэрміновая запазычанасць краіны. На думку кіраўніка НБРБ, гэта прагрэсіўная методыка, на якую можна арыентавацца.
Паводле звестак Нацбанка, паводле вынікаў красавіка 2016 года ЗВР Беларусі павялічыліся на 37,1 мільёна даляраў ЗША і складаюць, паводле папярэдніх звестак на 1 траўня, 4,2 мільярда даляраў.