28 красавiка 2024, Нядзеля, 1:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каля Цэнтральнага РАУС у Леаніда Кулакова скралі бел-чырвона-белыя сцяжкі з аўто

9
Каля Цэнтральнага РАУС у Леаніда Кулакова скралі бел-чырвона-белыя сцяжкі з аўто
Ілюстрацыйнае фота/АРТ-сядзiба

Міліцыянты не пацвердзілі і не зняпраўдзілі актывісту сваю датычнасць да знікнення сцяжкоў.

Актывіст «Еўрапейскай Беларусі», таксіст Леанід Кулакоў, затрыманы 21 чэрвеня супрацоўнікамі ДАІ, распавёў «Радыё Свабода», што з ягонага аўто невядомыя скралі бел-чырвона-белыя сцяжкі, пакуль ён знаходзіўся ў Цэнтральным РУУС Менска.

Міліцыянты не пацвердзілі і не зняпраўдзілі актывісту сваю датычнасць да знікнення сцяжкоў, але сказалі, што «будуць разбірацца».

«Мяне абакралі! Скралі два сцягі, флагштокі ў аўто засталіся, - распавёў журналістам Леанід Кулакоў. - Цяпер пішу заяву аб распачынанні справы, яны з усмешкай прымаюць яе.

Раней міліцыянты прымушалі мяне зняць сцяжкі, я адмовіўся, сказаў, здымайце вы, зрабіце пратакол аб канфіскацыі, на якой падставе. Адвялі на шосты паверх пісаць тлумачэнні, сказалі, будуць разбірацца, як быццам гэта пікет, будзе прыязджаць праверка. А як выйшаў з РАУС, сцяжкоў няма.

Сказалі пісаць тлумачэнне, чаму я гэта зрабіў. Я растлумачыў, што праявіў сваю грамадзянскую пазіцыю, выказаўся за суверэнітэт і незалежнасць Беларусі, праявіў патрыятызм. І што не прызнаю сваю віну, не шкадую, што гэта зрабіў».

У Цэнтральным РАУС журналістам патлумачылі, што «правяралі асобу» Кулакова, цяпер яго адпускаюць. Як магло здарыцца, што сцягі скралі наўпрост пад будынкам РАУС, міліцыя не ведае:

«Можа хтосьці побач праходзіў, убачыў гэтыя сцягі і зняў, - тлумачыць дзяжурны РАУС. - На тэрыторыі РАУС аўтамабіль не ставіцца, ён уздоўж праезнай часткі становіцца і пад камеры відэаназірання не трапляе».

Сцяжкі Кулакоў атрымаў у рамках акцыі «Арт-сядзібы» «БЧБ-мабіль»: актывісты бясплатна раздаюць камплекты бел-чырвона-белых аўтамабільных сцяжкоў і просяць дасылаць фота ў абмен на сувеніры. Як казаў журналістам дырэктар «Арт-сядзібы» Павал Белавус, згодна з правіламі дарожнага руху, сцягі на машынах не забароненыя, у адрозненне ад нанясення на машыны адвольных малюнкаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках