11 траўня 2024, Субота, 11:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіста «Еўрапейскай Беларусі» затрымалі за «БЧБ-мабіль»

4
Актывіста «Еўрапейскай Беларусі» затрымалі за «БЧБ-мабіль»
Ілюстрацыйным ФОТА ARTSIADZIBA.BY

Цяпер Леанід Кулакоў знаходзіцца ў РАУС Цэнтральнага раёна Менска.

Актывіста «Еўрапейскай Беларусі», таксіста Леаніда Кулакова 21 чэрвеня затрымалі супрацоўнікі ДАІ. Цяпер ён знаходзіцца ў РАУС Цэнтральнага раёна Менска. Затрыманне актывіста неяк звязана з бел-чырвона-белымі сцяжкамі, якія ён прымацаваў да машыны, але як - на момант публікацыі затрыманаму невядома, паведамляе «Радыё Свабода».

«Я стаяў на стаянцы таксі, супрацоўнікі ДАІ пад'ехалі, патэлефанавалі камусьці, ім далі каманду даставіць мяне ў РАУС, - распавёў Кулакоў. - Яны сталі казаць у дзяжурнай частцы, каб я іх зняў добраахвотна, а я сказаў, што сам здымаць не буду, хай здымаюць супрацоўнікі міліцыі. Каб здымалі пад пратакол, каб патлумачылі прычыну канфіскацыі».

Сцяжкі Кулакоў атрымаў у рамках акцыі «Арт-сядзібы» «БЧБ-мабіль»: актывісты бясплатна раздавалі камплекты бел-чырвона-белых аўтамабільных сцяжкоў і ладзілі на іх «фотапаляванне» ў абмен на сувеніры.

Як казаў дырэктар «Арт-сядзібы» Павал Белавус, згодна з правіламі дарожнага руху, сцягі на машынах не забароненыя, у адрозненні ад нанясення на аўтамабілі адвольных малюнкаў».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках