Роберт Левандоўскі: Шкада, што ўкраінцам разам з намі не ўдалося выйсці з групы на ЧЕ – 2016
1- 26.06.2016, 13:27
- 5,105
Капітан нацыянальнай каманды Польшчы Роберт Левандоўскі прызнаўся, што ягоная каманда здолела прабіцца ў 1/8 з вельмі складанай групы.
"Мы выйшлі з вельмі складанай групы. Магчыма, трохі недапрацавалі, бо маглі заняць першае месца. Аднак ніколі не ведаеш, што лепш. Нам усім у камандзе крыху шкада Украіну. Ад гэтай каманды чакалі большага, і я ўпэўнены, што гэта супадзенне многіх абставінаў, а не паказнік сілы каманды. Так часта бывае", – цытуе Левандоўскага "Чэмпіён-Украіна".