Беларусы заваявалі дзве бронзы ЧЕ ў веславанні на байдарках і каноэ
1- 26.06.2016, 14:54
- 6,425
Узнагароды падзялілі паміж сабой мужчынская і жаночая нацыянальныя каманды Беларусі.
У Маскве адбываецца чэмпіянат Еўропы ў веславанні на байдарках і каноэ.
У жанчынаў беларускі Надзея Ляпешка і Марына Літвінчук (байдарка, двойкі, 500 метраў) заваявалі бронзу, а ў мужчынаў беларусы Віталь Бялько і Раман Петрушэнка (байдарка, двойкі, 500 метраў) таксама занялі трэцяе месца, паведамляе «Прэсбол».