3 траўня 2024, Пятніца, 12:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёўскі праваабаронца: Акруговыя камісіі фармуюць невядомыя службовыя асобы

2
Магілёўскі праваабаронца: Акруговыя камісіі фармуюць невядомыя службовыя асобы
Барыс Бухель
ФОТА: DW.DE

Магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель заяўляе аб парушэннях пры фармаванні абласной і 13 акруговых камісій.

Нагадаем, 27 чэрвеня ў Магілёве створаныя Магілёўская абласная і 13 акруговых выбарчых камісій. Галасаванне праходзіла спісамі за кожную з камісій. Барыс Бухель быў вылучаны ў склад абласной камісіі шляхам збору подпісаў, аднак чыноўнікі без якіх-небудзь абмеркаванняў адмовіліся туды яго ўключыць, паведамляе БелПАН.

Праваабаронца, спасылаючыся на пастанову ЦВК, папрасіў растлумачыць што да кожнай асобы прычыны ўключэння ці неўключэння ў склад камісіі. Аднак старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі адмовіўся рабіць гэта на пасяджэнні.

У скарзе, накіраванай у Цэнтральную камісію выбараў, Бухель зазначае, што згодна з пастановай № 18 ЦВК ад 8 чэрвеня 2016 года, «перад прыняццем пастановы аб фармаванні выбарчай камісіі выносіцца на абмеркаванне пытанне аб справовых і палітычных якасцях асоб, вылучаных у склад камісіі, а калі лік прэтэндэнтаў у склад выбарчай камісіі перавышае колькасць прадугледжаных членаў камісіі, заслухоўваецца інфармацыя аб кожнай кандыдатуры і праводзіцца асабовае галасаванне».

«Старшыня на супольным пасяджэнні Даманеўскі В.У. адмовіўся выконваць патрабаванне п.6 Пастановы ЦВК № 18 ад 8.06.2016, сказаўшы, што гэта зойме занадта шмат часу і не ўсе з гэтым пагодзяцца, і што даведацца прычыны адмоў што да кожнага прэтэндэнта я змагу у дакладчыка па заканчэнні пасяджэння. Члены аблвыканкама і прэзідыюму аблсавета пагадзіліся з меркаваннем старшыні», - сцвярджае Бухель, адзначаючы, што пры фармаванні камісій было груба парушанае выбарчае заканадаўства.

Акрамя таго, як піша праваабаронца, выбарчае заканадаўства не прадугледжвае стварэння нейкіх працоўных груп, якія б прапаноўвалі выбраныя імі ж кандыдатуры для ўключэння ў склад камісій. Аднак менавіта такая працоўная група з неназваных чыноўнікаў, за выняткам начальніка ўправы арганізацыйна-кадравай дзейнасці аблвыканкама Генадзя Герасіменкі, была створаная ў Магілёўскім аблвыканкаме. «Адзінае, на што мела права гэтая група, - гэта толькі тэхнічная і ўкладальная работа», - зазначае праваабаронца.

«З гэтых фактаў вынікае, што даборам прэтэндэнтаў у выбаркамы займаліся невядомыя службовыя асобы Магілёўскага аблвыканкама, якія не маюць на тое права, пад кіраўніцтвам начальніка ўправы арганізацыйна-кадравай дзейнасці аблвыканкама Герасіменкі Г.А., які таксама не мае на гэта права. А на супольным пасяджэнні члены аблвыканкама і прэзідыюму аблсавета толькі слепа без абмеркавання спісамі зацвярджалі прапанаваныя працоўнай групай склады выбаркамаў», - піша Бухель.

Ён просіць, сярод іншага, Цэнтральную камісію выбараў «правесці расследаванне названых парушэнняў і даць ім прававую ацэнку, у тым ліку адказаць, ці мае юрыдычнае дзеянне прынятая пастанова аб утварэнні Магілёўскай абласной і акруговых выбарчых камісій».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках