3 траўня 2024, Пятніца, 10:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЦТ на 100 балаў сёлета здалі ўжо 263 чалавекі

6
ЦТ на 100 балаў сёлета здалі ўжо 263 чалавекі

Агулам на цэнтралізаванае тэставанне сёлета было зарэгістравана больш за 100 тысяч чалавек.

На цэнтралізаваным тэставанні сёлета набралі 100 балаў ужо 263 чалавекі, паведаміла сёння намесніца прэм'ер-міністра Беларусі Наталля Качанава на пасяджэнні працоўнай групы для забеспячэння дзейнасці дзяржаўнай камісіі кантролю за падрыхтоўкай і правядзеннем уступных выпрабаванняў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, паведамляе БелТА.

«Моладзь паказвае нядрэнныя вынікі. У дысцыплінах, тэсты ў якіх ужо правераныя, ёсць 263 выніку на 100 балаў», - сказала Наталля Качанава.

Напрыклад, у матэматыцы максімальна магчымы бал набралі 25 абітурыентаў, што менш, чым летась, але ў цэлым вынікі ЦТ лепшыя за леташнія. Агулам на ЦТ было зарэгістравана больш за 100 тысяч чалавек.

Пасля праверкі ўсіх тэстаў надыходзіць этап прыймання дакументаў. Шэраг ВНУ мерыцца выкарыстоўваць электронную сістэму залічэння.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках