3 траўня 2024, Пятніца, 13:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Судовы канвеер выпісаў штрафы за салідарнасць з Пальчысам

2
Судовы канвеер выпісаў штрафы за салідарнасць з Пальчысам

За ўдзел у акцыі салідарнасці з стваральнікам сайта 1863х.com актывісты атрымалі штрафы ад 4 да 50 базавых адзінак.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» паведаміў каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі.

Сустаршыню аргкамітэта для стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Паўла Севярынца суд Маскоўскага раёна Менска аштрафаваў на 50 базавых адзінак (10,5 млн «старых» рублёў).

Пастанову суд прыняў завочна, бо Паўла Севярынца на судовым пасяджэнні не было.

Каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максіма Вінярскага аштрафавалі на 50 базавых адзінак (10,5 млн рублёў).

Актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі Дзяніс Краўчук аштрафаваны на 25 базавых адзінак (5,25 млн рублёў), актывістка і праваабаронца Наталля Гарачка-Басалыга - на 50 базавых адзінак.

Актывіста АГП Антона Жылку асудзілі 27 чэрвеня, прызначыўшы пакаранне ў выглядзе штрафу 50 базавых адзінак.

Рэжысёра і грамадскую актывістку Вольгу Нікалайчык асудзілі завочна, пастанову суда аб суме штрафу яна атрымае поштай.

9 чэрвеня актывісты правялі ў Менску акцыю салідарнасці з заснавальнікам сайта 1863х.com Эдуардам Пальчысам (псеўданім Джон Сільвэр), які ўтрымліваецца ў сталічным ізалятары №1.

Рэдактар сайта www.1863x.com Эдуард Пальчыс быў затрыманы на тэрыторыі Расеі і 26 траўня экстрадаваны ў Беларусь. Ён абвінавачваецца паводле ч.1 арт.130 (распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці) і ч.2 арт.343 (распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў) Крымінальнага кодэкса.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках