3 траўня 2024, Пятніца, 16:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску латвійскія футбалісты сякерай выламалі дзверы раздзявальні

У перапынку паміж таймамі замок у дзвярах раздзявальні сапсуўся.

Стала вядомая прычына, з якой на другі тайм учорашняга матчу 1-га кваліфікацыйнага кола Лігі Еўропы на стадыёне "Трактары" гульцы юрмальскага "Спартака" выйшлі са спазненнем.

Пасля першага тайма дынамаўцы перамагалі з лікам 1:0, другі ж тайм не пачынаўся, бо латвійскія футбалісты не выходзілі на поле. Меркавалася, што прычына была ў жорсткай гутарцы, якую з гульцамі правёў галоўны трэнер. Аднак напраўду ўзнікла праблема з дзвярыма, перадае "Еўрарадыё".

На старонцы ФК "Дынама-Мінск" у сацыяльных сетках паведамляецца, што нешта здарылася з замком у дзвярах раздзявальні, і латвійскія футбалісты блізу 10 хвілін стаялі ў калідоры. Дзверы выпала адчыніць толькі з дапамогай сякеры.

Прадстаўнікі "Спартака" кажуць, што не ведаюць, назнарок гэта было зроблена ці не, але на сваім стадыёне яны абяцаюць прыдумаць нешта такое.

7 ліпеня дынамаўцы згуляюць са "Спартаком" у Юрмале.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках