3 траўня 2024, Пятніца, 16:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папскі легат перадасць беларускім грэка-каталікам рэліквію святога Язафата Кунцэвіча

1
Папскі легат перадасць беларускім грэка-каталікам рэліквію святога Язафата Кунцэвіча
Крыстаф Шонбарн

Перадача святыні адбудзецца ў часе урачыстасці ў Будславе 1-2 ліпеня.

Легат Папы Францішка арцыбіскуп Вены кардынал Крыстаф Шонбарн падчас урачыстасці ў Будславе перадасць беларускім грэка-каталікам рэліквію арцыбіскупа Язафата Кунцэвіча, паведамілі БелТА ў Рымска-каталіцкай царкве ў Беларусі.

Крыстаф Шонбарн прызначаны папскім пасланцом на святкаванне 25-годдзя заснавання Менска-Магілёўскай мітраполіі, якое пройдзе ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе 1-2 ліпеня.

Напярэдадні ён прыбыў у Менск. У Будславе кардынал Крыстаф Шонбарн разам з Мітрапалітам Менска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам возьме ўдзел у начной працэсіі са свечкамі, а таксама ў галоўным набажэнстве 2 ліпеня.

"Візіт кардынала асаблівы для Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі. Ён таксама сустрэнецца з прадстаўнікамі Беларускай праваслаўнай царквы і мае падарунак для невялікай Грэцка-каталіцкай царквы ў Беларусі", - гаворыцца на сайце Венскай архідыяцэзіі.

Частка арцыбіскупскага адзення Язафата Кунцэвіча, які прыняў пакутніцкую смерць у 1623 годзе, стане аб'ектам шанавання і блаславення для беларускіх грэка-каталікоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках