3 траўня 2024, Пятніца, 9:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

WADA дапусціла прысутнасць мэльдонію ў допінг-пробах да 30 верасня

1
WADA дапусціла прысутнасць мэльдонію ў допінг-пробах да 30 верасня
ФОТА З САЙТУ THISDAYLIVE.COM

Ва ўжыванні мэльдонію былі абвінавачаныя дзясяткі расейскіх спартоўцаў.

Мэльдоній можа быць у здадзеных да 30 верасня 2016 года допінг-пробах спартоўцаў, якія ўжывалі прэпарат да яго забароны. Пра гэта паведамляе itar-tass са спасылкай на прэс-службу Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA).

Згодна з заявай, змяшчэнне мэльдонію менш за мікраграм на мілілітар да гэтай даты з'яўляецца дапушчальным. У выпадку выяўлення прэпарата ў такім аб'ёме атлет не панясе пакарання пры ўмове, што не будзе іншых довадаў яго ўжывання пасля забароны. З 1 кастрычніка больш высокае змяшчэнне мэльдонію прычыніцца да дыскваліфікацыі.

У красавіку WADA заявіла, што змяшчэнне менш як аднаго мікраграму мэльдонію ў допінг-пробе спартоўца, здадзенай да 1 сакавіка 2016 года, з'яўляецца дапушчальным паказчыкам. Прэпарат быў унесены ў забаронены спіс 1 студзеня 2016 года.

Ва ўжыванні мэльдонію былі абвінавачаныя дзясяткі расейскіх спартоўцаў, шмат хто з іх потым унікнуў санкцый, бо канцэнтрацыя рэчыва ў арганізме не перасягала дапушчальных нормаў.

Расейскую тэнісістку Марыю Шарапаву, у допінг-пробе якой прысутнасць мэльдонію была значна вышэйшая за норму, дыскваліфікавалі на два гады.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках