3 траўня 2024, Пятніца, 7:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады спалохаліся «вітання» ад Вінаградава

5
Улады спалохаліся «вітання» ад Вінаградава
ПАВЕЛ ВІНАГРАДАЎ
ФОТА: «ЕЎРАРАДЫЁ»

У дачыненні да актывіста распачаты адміністрацыйны працэс.

Сталічная міліцыя склала ў дачыненні да грамадскага актывіста Паўла Вінаградава адміністрацыйныя пратаколы ў сувязі з несанкцыянаванай акцыяй у Менску і «абразай службовай асобы». Адміністрацыйны працэс пачаты 1 ліпеня, калі Вінаградаў, які знаходзіцца пад прэвентыўным наглядам, з’явіўся адзначыцца ў Маскоўскае РУУС сталіцы, піша БелаПАН.

Прычынай адміністрацыйнага пераследу стала акцыя, якую актывіст правёў у Менску 26 чэрвеня. На мосце перад уездам у места з берасцейскай шашы была вывешаная гірлянда з 20 бел-чырвона-белых сцягоў, а на прыпынках на вуліцы Уманскай каля ГЦ «Глоба» і на прыпынку на вуліцы Раманаўскай Слабадзе - сцягі і плакаты з выявай Вінаградава, які паказвае сярэдні палец, і надпісам «Дзякуй за нагляд». Такім чынам актывіст адрэагаваў на тое, што 7 чэрвеня суд Маскоўскага раёна Менска ўстанавіў над Вінаградавым паўгадавы прэвентыўны нагляд.

Пасля гэтага актывіст заявіў, што мэтай акцыі было «прывітаць усіх тых грамадзян, якія захацелі ўстанавіць нагляд на паўгода, калі тэрмін суджанасці заставаўся тры з паловай месяцы».

«Дык вось, я вітаю тых, хто прыдумаў устанавіць нада мной нагляд, тым, хто яго ўстанавіў, а менавіта крымінальна-выканаўчай інспекцыі Маскоўскага РУУС і суддзі Сушко з Маскоўскага суда», - сказаў Вінаградаў, гледзячы ў камеру і выставіўшы сярэднія пальцы на абедзвюх руках.

Раніцай 1 ліпеня апазіцыйны актывіст прыйшоў адзначацца ў Маскоўскі РУУС сталіцы з торбай рэчаў, мяркуючы, што яго могуць адразу ж адправіць у цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў за праведзеную акцыю. Аднак гэтага не адбылося.

«Я ўжо на дварэ і магу размаўляць праз тэлефон, а гэта значыць, што мяне не садзяць, пакуль не садзяць і, мабыць, не будуць, - паведаміў Вінаградаў. - На мяне складзеныя два адміністрацыйныя пратаколы - адзін з іх паводле артыкулу 23.34 КоАП за незаконнае пікетаванне, яшчэ адзін - паводле артыкулу 23.5 за абразу».

«Абурыўся намеснік начальніка крымінальна-выканаўчай інспекцыі Маскоўскага раёна Менска грамадзянін Юрый Федзюковіч. Абразіўся, уласна, за відэа, у якім я пераказваў вітанні. Як вітаў, я памятаю, як абражаў - не памятаю», - дадаў актывіст.

Са слоў Вінаградава, суд у ягоных адміністрацыйных справах можа адбыцца на наступным тыдні.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках