Амерыканец злавіў усіх пакемонаў у Pokemon Go
18- 24.07.2016, 16:37
- 16,801
Для гэтага жыхару ЗША давялося прайсці 153 кіламетры.
Жыхар ЗША заявіў, што злавіў усіх пакемонаў у гульні Pokemon Go, якія былі даступныя ў яго краіне. Аб сваім дасягненні ён распавёў на сайце Reddit, і прымацаваў фота, на якім адлюстраваныя ўсе сабраныя ім кішэнныя монстры (пераклад - korrespondent.net).
Фота дэманструе 142 пакемоны, якія ўваходзяць у калекцыю амерыканца. Аднак агулам у гульні існуе 150 пакемонаў.
Тыя, якіх жыхар ЗША не злавіў, цяпер сапраўды недаступныя на тэрыторыі яго краіны.
Заўзяты гулец пажартаваў, што за астатнімі пакемонамі ён адправіцца ў Азію і Еўропу. Тады ён зможа папоўніць сваю калекцыю адсутнымі монстрамі.
Аўтар таксама прызнаўся, што падчас пошукаў пакемонаў пераадолеў 153 кіламетры, і дасягнуў, цяпер, 31 узроўню ў гульні.