2 траўня 2024, Чацвер, 20:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У шыіцкім раёне Багдаду прагрымеў выбух

Ад рук тэрарыста-смяротніка загінулі ад 4 да 12 чалавек, блізу 20 атрымалі раненні.

У населеным пераважна шыітамі раёне Багдада ў нядзелю, 24 ліпеня, адбыўся выбух. Тэрарыст-смяротнік прывёў у дзеянне выбуховае прыстасаванне. Паводле розных звестак, у выніку тэракту загінулі ад 4 да 12 чалавек, блізу 20 чалавек атрымалі раненні. Ніводная з тэрарыстычных арганізацый пакуль не ўзяла на сябе адказнасць за напад, паведамляе DW.

Як піша агенцтва AFP, атака ў Багдадзе мае почырк групоўкі «Ісламскай дзяржавы» (ІД). Раней экстрэмісты з ІД неаднаразова ўчынялі напады на шыітаў у розных гарадах Ірака, уважаючы іх ерэтыкамі. Так у ліпені на ажыўленым рынку Багдада ўзляцеў у паветра начынены выбухоўкай аўтамабіль, загінулі 292 чалавекі. Пазней выбух прагрымеў у шыіцкім храме ў Багдадзе, які забраў жыцці 40 чалавек. У абодвух выпадках адказнасць за тэракт бралі на сябе баевікі ІД.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках