2 траўня 2024, Чацвер, 20:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны Балгарыі абвінаваціла РФ у правакацыях з паветра

8

Апошнія месяцы вырасла колькасць парушэнняў паветранай прасторы краіны расейскімі вайсковымі і камерцыйнымі самалётамі.

Міністр абароны Балгарыі Мікалай Ненчаў заявіў у нядзелю, 24 ліпеня, што апошнія месяцы вырасла колькасць парушэнняў паветранай прасторы краіны расейскімі вайскоўцамі і камерцыйнымі самалётамі. Ён расцаніў гэта як правакацыі ў дачыненні да Балгарыі і яе вайскова-паветраных сілаў, паведамляе агенцтва Reuters (пераклад - Newsru.com).

Кіраўнік вайсковай установы ў эфіры тэлеканала Nova TV заявіў, што толькі за чэрвень было зафіксавана 10 такіх інцыдэнтаў: чатыры выпадкі пралёта расейскіх вайсковых самалётаў праз балгарскую зону адказнасці ў рамках абавязанняў у сяброўстве ў NATO і шэсць аналагічных ПП з пасажырскімі лайнерамі.

Cа слоў міністра, расейскія самалёты пры ўваходзе ў паветраную прастору Балгарыі, як правіла, выключаюць транспандэры - прылады, якія спрашчаюць вызначэнне месцазнаходжання самалёта. Ён паведаміў, што Балгарыя ўжо запатрабавала ад РФ тлумачэнняў з гэтай нагоды.

Нагадаем, Балгарыя раней неаднаразова закрывала сваю паветраную прастору для расейскіх самалётаў. Між іншым, у кастрычніку 2015 года ўлады краіны забаранілі пралёт над сваёй тэрыторыяй самалётаў МНС РФ, якія павінны былі даставіць гуманітарную дапамогу ў Сірыю.

Міністэрства абароны Расеі пакуль не пракаментавала гэтую заяву, адзначае РІА «Новости».

Раней у NATO заяўлялі пра актыўнасць расейскіх ВКС у еўрапейскай паветранай прасторы, між іншым, над Балтыйскім морам.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках