1 траўня 2024, Серада, 2:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зa дзень да медыкаў прывозяць блізу 30 дзяцей, якія праглынулі манеты

8
Зa дзень да медыкаў прывозяць блізу 30 дзяцей, якія праглынулі манеты

Найбольш небяспечныя для дзяцей дробныя манеты, асабліва - адная капейка.

Штодня ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай хірургіі прывозяць трох-пецярых дзяцей, якія праглынулі манеты. Агулам у краіне колькасць такіх выпадкаў можа даходзіць да 30 за дзень. Пра гэта распавёў Аляксандр Свірскі, загадчык аддзела дзіцячай хірургіі РНПЦ, паведамляе tut.by.

- Сёння, напрыклад, дзіця, якое лечыцца ў інстытуце траўматалогіі і артапедыі, едзе да нас, каб выдаліць са страўніка манету. Учора ўвечары праглынуў, - распавядае Аляксандр Свірскі.

Канстанцін Драздоўскі, дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай хірургіі, дадаў, што хірургічных умяшанняў у сувязі з атрыманнем манет менш, чым зваротаў. Не кожную манету трэба аператыўна даставаць, яна можа выйсці з арганізма натуральным шляхам.

Са слоў Аляксандра Свірскага, найбольш небяспечныя для дзяцей дробныя манеты, асабліва - адна капейка. Дзіця яе можа не толькі праглынуць, але і ўдыхнуць.

- Калі манета патрапіла ў дыхальныя шляхі, вы не зможаце дапамагчы, і дзіця можа загінуць. Выманне з дыхальных шляхоў вельмі траўматычнае. Такіх пацыентаў з іншароднымі целамі ў дыхальных шляхах досыць шмат было ў мінулым годзе ў Віцебскай вобласці. Некалькі дзяцей загінулі, - адзначае ён.

Калі манета патрапіла ў страўнікава-кішкавы тракт, то ступень траўматызацыі залежыць ад памеру манеты, часу, які яна там знаходзіцца, і таго, як доўга медыкі не мелі магчымасці назіраць пацыента.

Калі ўвогуле казаць пра іншародныя целы, якія можа праглынуць дзіця, то большую небяспеку, чым манеты, маюць батарэйкі. Яны прапальваюць не толькі сценкі стрававода, але і суседніх органаў, напрыклад, трахеі. З пяці дзяцей, якія праглынулі батарэйкі, і якіх спрабавалі выратаваць у РНПЦ дзіцячай хірургіі, трое загінулі.

Часцей за ўсё праглынуць іншародныя цела спрабуюць дзеці ва ўзросце да пяці гадоў.

Аляксандр Свірскі нагадвае: дзіця пазнае свет праз смакавыя рэцэптары, таму і спрабуе пакаштаваць прадметы. Пры гэтым ён у першую чаргу звяртае ўвагу на рэчы, якія знаходзяцца на ўзроўні вачэй. Дарослыя павінны гэта ўлічваць і прыбраць усе небяспечныя прадметы ў межах дасяжнасці дзяцей.

- Калі дзіця маўчыць і прыціхла, значыць, ідзіце і глядзіце, што яно робіць, - рэкамендуе спецыяліст.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках