7 траўня 2024, aўторак, 22:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Zara і Bershka адкладаюць адкрыццё ў Менску

12
Zara і Bershka адкладаюць адкрыццё ў Менску
ФОТА: AFP

Раней паведамлялася, што Zara прыйдзе ў Беларусь да канца 2016 года.

Паводле інфармацыі belretail.by, на сумоўі кандыдатаў, кампанія паведамляе аб тым, што крамы Zara ў Беларусі адкрыюцца не раней за люты наступнага года.

У ліпені прадаўжаецца набор кіраўнічых кадраў для працы ў крамах кампаніі Inditex. На сёння вядома, што найбліжэйшым часам у Беларусі плануецца адкрыць крамы сямі гандлёвых марак, якія належаць Inditex: Zara, Pull & Bear, Stradivarius, Oysho, Zara Home, Massimo Dutti, Bershka.

Пакуль невядома ці будзе гэта прыход Inditex як ўладальніка гандлёвых марак або частка брэндаў будзе працаваць згодна з франшызай. Экспэрты пакуль разглядаюць розныя варыянты, але поспех Inditex залежыць ад разумення спецыфікі беларускага спажывецкага рынку.

У прыклад ставіцца стратэгія выхаду брэнда Waikiki, які вельмі хутка адкрыў 9 крамаў ва ўсёй Беларусі, адпавядаў усім стандартам гэтага брэнда і крамы былі хутка заўважаныя спажыўцамі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках