1 траўня 2024, Серада, 23:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўтра на Браслаўскіх азёрах адбудзецца фэст Viva Braslav 2016

5

У ноч з 30 на 31 ліпеня на фестывалі музыка будзе гучаць практычна без перапынку.

Да моладзевага фэсту Viva Braslav засталося менш за суткі. У ноч з 30 на 31 ліпеня на Браслаўскіх азёрах музыка будзе гучаць практычна без перапынку. Сёлета імпрэза стала яшчэ больш значнай - на Viva Braslav з'явілася дадатковая сцэна - «Aqua stage», на якой з 18.00 будуць выступаць беларускія дыджэі, якія падаюць надзею, піша tut.by.

VIVA BRASLAV OPEN AIR 2014.
ФОТА: МІХАІЛ Яроцкі

На Viva Braslav 2016 кожны знойдзе забаву па душы: вы можаце прагуляцца па горадзе, наведаць кірмаш і майстар-класы, сабраць каманду і пазмагацца ў пляжны валейбол або футбол, наведаць «Чэшскі луна-парк», а таксама фестываль фарбаў Color Fest, які чакае гасцей ужо а 12.00.

Удзельнікаў фэсту чакаюць вясёлыя баі, падчас якіх зусім незнаёмыя людзі змогуць размаляваць адзін аднаго ўсімі колерамі вясёлкі. Будзе высыпана некалькі тон арганічнай фарбы самых розных колераў. Больш за 5 гадзін якаснай айчыннай і замежнай музыкі чакаюць усіх, хто можа сабе дазволіць свабоду і весялосць, быць сабой і атрымліваць задавальненне ад жыцця гэтым летам!

На open-air таксама будзе працаваць намётавы гарадок, размешчаны на беразе возера Дрывяты. Звяртаем вашу ўвагу на тое, што распальваць вогнішчы, усталёўваць турыстычныя намёты на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры» дазволена толькі ў спецыяльна абсталяваных месцах, а менавіта на турыстычных стаянках. За невыкананне правілаў накладаецца штраф сумай ад 4 да 35 базавых адзінак. Дарэчы, паркоўка аўтамабіляў бліжэй за 30 метраў ад вадаёма забароненая.

Тыя, хто прыедзе ў Браславы сёння, змогуць трапіць на афіцыйную Pre-party Viva Braslav 2016, на якой выступяць кавер-бэнд «Leisver», No coments Band, Nizkiz, Vlad Antonenko, Dj Eterno і Maleek.

Дабрацца на фэст акрамя асабістага транспарту можна арганізаванымі афіцыйнымі аўтобуснымі турамі з усіх абласных гарадоў Беларусі, а таксама многіх іншых вялікіх раённых цэнтраў.

Viva Braslav - гэта невялікі востраў па-сапраўднаму райскага, летняга адпачынку, дзе заўсёды весела, яскрава і дынамічна. Вас чакае выдатны адпачынак з сябрамі, другімі палоўкамі, новыя цікавыя знаёмствы і мора ўражанняў і адкрыццяў.

Кошт квіткоў: 35 беларускіх рублёў.

Інфалінія: +375 (29) 294-51-92 (намётавы гарадок), +375 29 2 930 799 (квіткі)

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках