2 траўня 2024, Чацвер, 1:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кыргызстане Бакіева прысудзілі да 30 гадоў турмы

12
У Кыргызстане Бакіева прысудзілі да 30 гадоў турмы
Курманбек Бакіеў
ФОТА: REUTERS

Суд змяніў прысуд экс-прэзідэнту Кыргызстана з пажыццёвага на пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 30 гадоў.

Вярхоўны суд Кыргызстана змяніў прысуд былому прэзідэнту Кыргызстана Курманбеку Бакіеву, які пражывае цяпер у Беларусі з пажыццёвага на 30-гадовы турэмны тэрмін у межах крымінальнай справы аб падзеях 7 красавіка 2010 года.

«Судовая калегія Вярхоўнага суда рэспублікі вынесла вердыкт паводле справы 7 красавіка, згодна з якім былому прэзідэнту Бакіеву, асуджанаму раней на пажыццёвы тэрмін, змянілі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 30 гадоў», - паведамілі interfax.ru ў прэс-службе Вярхоўнага суда Кыргызстана.

Паводле вердыкту, пяць гадоў вызначаны тэрмін Бакіеў павінен адбыць у турме, астатнюю частку пакарання (25 гадоў) у папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Суд таксама пастанавіў скасаваць амністыю, ужытую раней Вайсковым судом Кыргызстана да экс-генпракурора Нурлана Турсункулава, экс-кіраўніка апарата кіраўніка дзяржавы Каныбека Жароева, былога кіраўніка спецслужбы (ГКНБ) Мурата Суталінава, былога намесніка начальніка Службы дзяржаховы (СДА) Даніяра Дунганава і Нурлана Тэмірбаева, былога камандзіра падраздзялення «Альфа» ГКНБ Алмаза Джалдашаліева, а таксама былога дзяржаўнага дарадцы Эльмурзы Сатыбалдзіева.

«У астатняй частцы прысуды першых інстанцый не змяніліся», удакладніў суразмоўца агенцтва.

Пры гэтым судовая калегія Вярхоўнага суда адхіліла наглядную скаргу пацярпелых і дзяржаўнага абвінавачання ў дачыненні да шараговых супрацоўнікаў спецпрызначэння «Альфа» ГКНБ і «Арстан» СДА, якія раней былі апраўданыя.

Нагадаем, былы прэзідэнт Кыргызстана Бакіеў і ягоны брат, былы начальнік СДА Жаныбек (Жаныш) Бакіеў, былі прызнаныя вінаватымі ў саўдзеле ў арганізацыі масавага забойства 7 красавіка 2010 года ў Бішкеку. Бакіеў быў прысуджаны да пажыццёвага тэрміну турэмнага зняволення.

У дачыненні да былога прэм'ер-міністра Кыргызстана Даніяра Усенава суд таксама пакінуў прысуд без змены. Ён быў прысуджаны да пажыццёвага пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці і забаронай займаць службовыя пасады на 3 гады.

27 гадоў зняволення з канфіскацыяй маёмасці атрымаў былы памочнік старшыні Дзяржслужбы нацбяспекі, старэйшы сын экс-прэзідэнта Кыргызстана Марат Бакіеў, які таксама, як і ягоныя блізкія сваякі, з'ехаў з Кыргызстана, адразу пасля падзеяў 7 красавіка.

Суд паводле падзей 7 красавіка 2010 года доўжыўся 6 гадоў, на лаве абвінавачаных былі 28 чалавек, сярод якіх былыя высокапастаўленыя чыноўнікі адміністрацыі Бакіева і чальцы Кабінета міністраў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках