28 красавiка 2024, Нядзеля, 4:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады забралі ў іранскіх інвестараў пляц на месцы Чэрвенскага рынку

8
Улады забралі ў іранскіх інвестараў пляц на месцы Чэрвенскага рынку
Фота: tut.by

Цяпер ён зноў будзе выстаўлены на аўкцыён.

Гарадскія ўлады Менска скасавалі інвестыцыйную дамову аб забудове тэрыторыі былога Чэрвеньскага рынку з іранскай кампаніяй «Дыдас». Пляц будзе выстаўлены на аўкцыён.

«З іранцамі стасункі спыненыя. Пляц рыхтуецца для выстаўлення на аўкцыён», - паведаміў naviny.by начальнік управы інвестыцый камітэта эканомікі Менгарвыканкама Мікалай Ахраменка.

Інвестыцыйная дамова з кампаніяй «Дыдас» была падпісаная пяць гадоў таму. Да 2015 года іранцы павінны былі пабудаваць на месцы Чэрвенскага рынку, размешчанага на скрыжаванне вуліц Маякоўскага і Аранскай, шматфункцыянальны комплекс. У праект планавалася ўкласці блізу 200 млн даляраў.

Яго рэалізацыя прадугледжвала закрыццё Чэрвенскага рынку, што выклікала незадаволенасць прадпрымальнікаў, якія там гандлявалі. У выніку рынак быў перанесены далей па вуліцы Маякоўскага ў мікрараён Лошыца. У красавіку 2013 г ён пачала працу на новым месцы.

На вызваленай пляцоўцы пачалася падрыхтоўка да будаўніцтва, але іранцы неаднаразова парушалі тэрміны праектавання і асваення зямельнага пляцу, затрымлівалі знос аб'ектаў нерухомасці, а таксама несвоечасова пералічвалі кампенсацыі ўласнікам зруйнаваных будынкаў.

З гэтай прычыны ў лістападзе 2014 года Менгарвыканкам перагледзеў умовы дамовы. Прынамсі, гарадскія ўлады зрабілі больш жорсткім далейшы ход рэалізацыі праекта і ступень адказнасці, а таксама змянілі парадак разгляду спрэчак у плане ўжывання захадаў адказнасці за новыя парушэнні.

У сваю чаргу іранская кампанія неаднаразова прасіла змяніць функцыянальнае прызначэнне аб'екта. Спачатку яны хацелі пабудаваць жыллё, потым больш гандлёвых плошчаў.

«Ім узгаднілі нязначныя адступленні, але прызначэнне аб'екта, па сутнасці, не мянялася: гандаль, паркінг, забаўляльныя і адміністрацыйныя плошчы. Проста яны пераглядалі ўнутранае суадносіны гэтых плошчаў паміж сабой. Іх спробы пабудаваць жыллё былі адпрэчаныя, бо гэта не адпавядала горадабудаўнічым дакументам», - распавядае Мікалай Ахраменка.

Новы праект іранцы павінны былі падаць да 1 траўня 2016 года, але так і не зрабілі гэтага. У выніку дамоўныя стасункі з імі былі спыненыя.

«Цягам траўня-чэрвеня мы скончылі з імі ўсе працэдурныя моманты і перапіску, і адміністрацыяй раёна былі ўжытыя захады для вызвалення пляцу», - кажа начальнік управы інвестыцый камітэта эканомікі Менгарвыканкама.

Цяпер, паводле ягоных слоў, Камітэт архітэктуры і горадабудаўніцтва Менгарвыканкама ўдакладніць горадабудаўнічыя патрабаванні да забудовы гэтай пляцоўкі. Яны будуць уключаныя ва ўмовы новага аўкцыёну.

«І пераможца атрымае права на забудову гэтага пляцу ўжо без інвестдамовы», - адзначае Мікалай Ахраменка.

Тым часам усе агароджы па перыметры пляцу знятыя, і ў цэнтры Менска фактычна ўтварылася пустка. Хоць яшчэ пару гадоў таму тут кіпеў гандаль.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках