2 траўня 2024, Чацвер, 16:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі рубель абрынуўся на словах Парашэнкі пра ўварванне РФ

2
Расейскі рубель абрынуўся на словах Парашэнкі пра ўварванне РФ

Курсы даляра і еўра на Маскоўскай біржы імкліва выраслі незадоўга да 15:00.

За некалькі хвілін даляр вырас прыкладна на 40 капеек, дасягнуўшы на максімуме адзнакі 64,195 рубля, што на 37 капеек вышэй за ўзровень закрыцця таргоў у сераду. Адначасова з гэтым курс еўра падскочыў прыкладна на 50 капеек, дасягнуўшы адзнакі 72,6375 рубля, піша РБК.

Старшы эканаміст Danske Bank Уладзімір Міклашэўскі звязаў скачок курсаў валют са словамі прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі аб тым, што Кіеў не выключае вайсковага ўварвання з боку Расеі. «Расейскі рубель і еўрабонды ўпалі, калі Парашэнка заявіў, што Украіна не выключае поўнамаштабнай вайны з Расеяй», - напісаў Міклашэўскі ў Twitter.

«Рубель дастаткова моцна аслабеў пасля заявы Пятра Парашэнкі аб магчымасці збройнага канфлікту з Расеяй», - згодзен трэйдар «Рэнэсанс Капіталу» Лявон Атанасян.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках